Чапкялей
Чапкялей | |
---|---|
Čepkeliai | |
Катэгорыя МСАП — Ia (Строгі прыродны рэзерват) |
|
Размяшчэнне | Літва |
Плошча | 11212 км² |
Дата заснавання | 1975 |
Наведвальнасць | 2000-3000 (2010) |
Чапкялей[1] (літ.: Čepkeliai) — запаведнік (строгі прыродны рэзерват) на поўдні Літвы, у Варэнскім раёне Алітускага павета. Размешчаны на мяжы з Беларуссю, на тэрыторыі Дзукійскага нацыянальнага парку, у чатырох кіламетрах на паўдневы ўсход ад вёскі Марцінконіс. Уключае ў сябе тэрыторыю аднайменнага балота, з 20 жніўня 1993 года з'яўляецца водна-балотным угоддзем міжнароднага значэння, ахоўваемай Рамсарскай канвенцыяй, таксама ўваходзіць у сетку прыродаахоўных зонаў Натура 2000[2].
Межы запаведніка і рамсарскага ўгоддзя супадаюць, іх плошча складае крыху больш за 11212 км². На гэтай тэрыторыі балота Чапкялей (5858 км²) і Пасталіке (9,66 км²) фармуюць найбуйнейшы водна-балотны масіў краіны, які належыць да басейна Нёмана. Большую частку яго складаюць верхавыя балоты, акружаныя лясістымі кантынентальнымі дзюнамі, нізіннымі балотамі, пясчанай раўнінай і далінай ракі Котра (сама рака і тэрыторыя на яе левым, беларускім, беразе таксама з'яўляюцца рамсарскім угоддзем; у 2010 годзе для гэтых двух тэрыторый быў уведзены статус трансгранічнага ўгоддзя)[2].
З уключаных у Чырвоную кнігу Літвы таксонаў на тэрыторыі запаведнай зоны адзначана 55 відаў раслін, 10 відаў імхоў і грыбоў, а таксама 94 віда жывёл. 65 відаў з тых, якія сустракаюцца тут, ўтрымліваюцца ў Дырэктыве па месцапражыванням, складзенай у 1992 годзе і якая рэгулюе ахову відаў на еўрапейскім узроўні[2].
Колькасць наведвальнікаў запаведніка складае ад 2 да 3 тысяч чалавек у год. Па тэрыторыі ім дазваляецца перамяшчацца толькі ўздоўж спецыяльна пракладзеных маршрутаў. Свабодны доступ на тэрыторыю атрымліваюць навуковыя даследчыкі, а таксама, на 10 дзён у перыяд збору журавінаў, мясцовыя жыхары[2].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ а б в г Evaldas Klimavičius, Gintautas Kibirkštis. Cepkeliai mire (англ.). Ramsar Sites Information Service. Ramsar Secretariat (6 верасня 2010). Праверана 23 сакавіка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).