Чараўнік зеленакветкавы
Чараўнік зеленакветкавы | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Platanthera chlorantha (Cust.) Reichenb., 1828 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Чараўнік зеленакветкавы[3] (Platanthera chlorantha) — від шматгадовых травяністых раслін роду Чараўнік (Platanthera) сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна з 2 прадаўгавата-яйкападобнымі клубнямі і прамым голым сцяблом вышынёй 30—60 см[4].
У ніжняй частцы сцябла 2 буйныя (даўжынёй 8—18 см), прадаўгавата-адваротнаяйкападобныя або эліптычныя, голыя глянцавыя лісты, звужаныя ў крылатыя чаранкі; вышэй іх — 1—3 дробныя ланцэтныя лісцікі[4].
Кветкі зеленавата-белыя, амаль без паху, сабраны ў рыхлае, шматкветкавае, цыліндрычнае коласападобнае суквецце даўжынёй 6—25 см. Губа суцэльная, лінейная; шпорац на канцы булавападобны[4].
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Сярэднееўрапейскі прэбарэальны рэліктавы від. Агульнае распаўсюджванне: Скандынавія і Атлантычнае ўзбярэжжа Еўропы, Цэнтральная і Усходняя Еўропа, заходняе Міжземнамор’е, Балканы і Малая Азія, Закаўказзе[4].
У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўночнай і паўночна-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы. Расце асобнымі экземплярамі або невялікімі групамі.
У Расіі распаўсюджана ў еўрапейскай часткі Расіі (Ладажска-Ільменскі, Верхне-Волжскі, Волжска-Данскі раёны[4]) і на Каўказе (Перадкаўказзе і Дагестан[4]).
Расце па лісцяных і змяшаных лясах, хмызняках (у Крыме і на Каўказе асабліва часта ў букавых лясах[4]).
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Цвіце ў чэрвені-ліпені (па іншых дадзеных, у маі — чэрвені [4]), пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўная і лекавая расліна.
Клубні чараўніка зеленакветкавага, як і клубні ятрышнікаў, ужываюцца ў медыцыне пад імем «салепу»[4].
Вырошчванне ў культуры
[правіць | правіць зыходнік]У ГБС вегетуе з кастрычніка па верасень. Цвіце ў чэрвені. Не плоданасіць[5].
Адрозненні ў форме кветак. Злева направа: чараўнік двухлісты (Platanthera bifolia), чараўнік гібрыдны, чараўнік зеленакветкавы
|
Міжродавыя гібрыды
[правіць | правіць зыходнік]- Pseudanthera ×breadalbanensis McKean (Platanthera chlorantha (Custer) Rchb. × Pseudorchis albida (L.) Á.Löve & D.Löve)
- ×Rhizanthera martysiensis Balayer (Dactylorhiza fuchsii (Druce) Soó × Platanthera chlorantha (Custer) Rchb.)
- ×Orchiplatanthera andreasii Kümpel (Orchis pallens L. × Platanthera chlorantha Cust. ex Rchb.)
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Таксанамічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Від Чараўнік зеленакветкавы ўваходзіць у род Чараўнік (Platanthera) сямейства Архідных (Orchidaceae).
яшчэ 5 трыб | яшчэ ≈120 відаў | ||||||||||||
падсямейства Архідныя | род Чараўнік | ||||||||||||
сямейства Архідныя | трыба Архідныя, ці Ятрышнікавыя (Orchideae) | від Чараўнік зеленакветкавы | |||||||||||
яшчэ 4 падсямействы (згодна Сістэме APG II) | яшчэ больш 30 родаў | ||||||||||||
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 99. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г д е ё ж з Невский С. А. Род 339. Любка — Platanthera // Флора СССР / Ботанич. ин-т Акад. наук СССР; Гл. ред.и ред.четвёртого тома акад. В. Л. Комаров. — Л.: Изд-во Академии наук СССР, 1935. — Т. IV. — С. 658—659.
- ↑ А. К. Скворцов, Н. В. Трулевич, 3. Р. Алфёрова, Н. С. Алянская, В. Н. Ворошилов, В. М. Двораковская, С. А. Курганская, В. П. Сурова, Н. И. Фомичёва, А. Е. Холдеева. Интродукция растений природной флоры СССР. Справочник.. — М.: Наука, 1979.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
- Всё о цветах лесов, полей и рек / Выпуск. ред. С. Ю. Раделов. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2008. — С. 64. — 224 с. — ISBN 978-5-9603-0092-6.
- Невский С. А. Род 339. Любка — Platanthera // Флора СССР / Ботанич. ин-т Акад. наук СССР; Гл. ред.и ред.четвёртого тома акад. В. Л. Комаров. — Л.: Изд-во Академии наук СССР, 1935. — Т. IV. — С. 652—663.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 411. Platanthera chlorantha (Cust.) Reichenb. — Любка зелёноцветковая // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 521. — ISBN 8-87317-091-6.