Чорны чацвер (1951)
Чорны чацвер (1951) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Карэйская вайна | |||
Дата | 12 красавіка 1951 года | ||
Месца | Паветраная прастора каля чыгуначнага маста цераз раку Ялуцзян | ||
Прычына | План ВПС ЗША па знішчэнні стратэгічна важнага чыгуначнага маста праз раку Ялуцзян, па якім ажыццяўлялася забеспячэнне паўночнакарэйскай арміі з боку Кітая. | ||
Вынік |
Перамога ВПС СССР, 120 амерыканскіх лётчыкаў патрапілі ў палон да паўночнакарэйцаў, адмова амерыканцаў ад масіраваных бамбардзіровачных налётаў. |
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Чорны чацвер — дзень, калі падчас Карэйскай вайны ВПС ЗША страцілі больш за 10 бамбавікоў B-29, збітых ці падбітых савецкімі знішчальнікамі МіГ-15 . [1]
Баявыя задачы ВПС ЗША
[правіць | правіць зыходнік]12 красавіка 1951 гады буйная групоўка амерыканскіх ВПС вылецела на баявое заданне. Іх мэтай было знішчэнне стратэгічна важнага чыгуначнага маста праз раку Ялуцзян, па якім ажыццяўлялася забеспячэнне паўночнакарэйскай арміі з боку Кітая .
Аснову групоўкі складалі 48 бамбавікоў B-29 "Superfortress", якіх суправаджалі паўтары сотні знішчальнікаў F-80 і F-84 .
Баявыя дзеянні
[правіць | правіць зыходнік]36 савецкіх самалётаў МіГ-15 былі падняты па трывозе і накіраваліся насустрач амерыканскай групоўцы. Яны атакавалі суперніка зверху і ў пікіраванні расстралялі амерыканскія B-29.
Менш чым за 20 хвілін бою было знішчана 12 амерыканскіх бамбавікоў і 5 знішчальнікаў. Яшчэ 13 самалётаў B-29 былі пашкоджаны і былі спісаны пасля вяртання на аэрадром. [2]
120 амерыканскіх лётчыкаў, якія выскачылі з парашутам з падбітых самалётаў, патрапілі ў палон да паўночнакарэйцаў .
Сярод савецкіх знішчальнікаў падчас гэтай бітвы страт не было.
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Адным з важных наступстваў «чорнага чацвярга» стала адмова амерыканцаў ад масіраваных бамбардзіровачных налётаў.
У далейшым бамбардзіроўкі выконваліся самалётамі-адзіночкамі і пераважна ноччу, што значна знізіла ўрон ад іх бамбардзіровачных налётаў.
Заўвага
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Малишевский Н.. 12 апреля — чёрный день авиации США . fondsk.ru (12 красавіка 2015). Праверана 15 красавіка 2015.
- ↑ Николай Грищенко. "Черный четверг": как МиГ-15 нанесли сокрушительное поражение ВВС США (руск.) (12 красавіка 2020). Праверана 11 ліпеня 2022.