Шахцёрск (руск.: Шахтёрск) — пасёлак гарадскога тыпу (у 1947—2016 гадах горад) у Расіі, у складзе Углягорскага раёнаСахалінскай вобласці. Насельніцтва 10,4 тыс. чал. (2005). Размешчаны на заходнім убярэжжы Сахаліна, за 249 км ад Южна-Сахалінска, за 10 км ад Углягорска. Да 1947 горад меў назву Тора, быў перайменаваны падчас кампаніі па ліквідацыі японскіх назваў на Сахаліне.