Штэфан Фюле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Штэфан Фюле
чэшск.: Štefan Füle
Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства[d]
9 лютага 2010 — 1 лістапада 2014
Папярэднік Олі Рэн
Пераемнік Ёганес Ган[d]
пасол Чэхіі ў Вялікабрытаніі[d]
2003 — 2005
Папярэднік Павел Сейфтэр[d]
Пераемнік Ян Вінклер[d]
2-і міністр еўрапейскіх спраў Чэхіі[d]
8 мая 2009 — 30 лістапада 2009
Папярэднік Аляксандр Вондра[d]
Пераемнік Юрай Хмел[d]

Нараджэнне 24 мая 1962(1962-05-24)[1][2][…] (61 год)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Штэфан Фюле (чэшск.: Štefan Füle; нар. 24 мая 1962, Сокалаў, Чэхаславакія) — чэшскі палітык, еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства з 9 лютага 2010 года (другі склад камісіі Барозу).

У 1980-1981 вучыўся на філасофскім факультэце Карлава ўніверсітэта, у 1981-1986 вучыўся ў МДІМА. Працаваў у дэпартаменце па сувязях з ААН міністэрства замежных спраў Чэхаславакіі; удзельнічаў у праграме ААН па раззбраенні, у 1990-1995 быў першым сакратаром чэхаславацкай (затым — чэшскай) дэлегацыі ў ААН. У 1995-1996 узначальваў дэпартамент па сувязях з ААН міністэрства замежных спраў Чэхіі, у 1996-1998 — дэпартамент палітыкі бяспекі там жа. У 1998-2001 быў паслом Чэхіі ў Літве, у 2003-2005 — паслом у Вялікабрытаніі, у 2005-2009 — пастаянным прадстаўніком Чэхіі пры НАТА.

У 2001-2002 быў намеснікам міністра абароны. У маі — лістападзе 2009 года займаў пасаду міністра па еўрапейскіх справах. 9 лютага 2010 года ўвайшоў ва другі склад Еўракамісіі пад кіраўніцтвам Жазэ Мануэла Дурана Барозу. Такім чынам, ён змяніў Уладзіміра Шпідлу ў якасці прадстаўніка Чэхіі ў Еўракамісіі.

Свабодна валодае англійскай і рускай мовамі.

Зноскі

  1. Štefan Füle // The Fine Art Archive — 2003.
  2. а б Evidence zájmových osob StB

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • CV Штэфана Фюле на сайце Еўракамісіі (англ.)
  • "Еўракамісару выпісалі камандзіроўку ў Мінск". Беларускія навіны. 18 чэрвеня 2010 года. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)