Янез Потачнік
Янез Потачнік Janez Potočnik | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
з 9 лютага 2010 | |||
Папярэднік | Стаўрас Дзімас | ||
| |||
22 лістапада 2004 — 9 лютага 2010 | |||
Папярэднік | Луі Мішэль (даследаванне) | ||
Пераемнік | Майрэ Геагеган Квін (даследаванні, інавацыя і навука) | ||
Партыя | Ліберальная дэмакратыя Славеніі | ||
Адукацыя | Люблянскі ўніверсітэт | ||
Прафесія | эканаміст | ||
Дзейнасць | эканаміст, выкладчык універсітэта, палітык, міністр | ||
Нараджэнне | 22 сакавіка 1958 (62 гады) Кропа, Славенія | ||
Узнагароды | |||
Янез Потачнік (славенск.: Janez Potočnik; 22 сакавіка 1958, паселішча Кропа, Славенія) — славенскі палітык, з 2010 года — еўрапейскі камісар па навакольным асяроддзі. Былы міністр Славеніі па еўрапейскіх справах.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1984-1987 гадах працаваў у якасці памочніка дырэктара, а ў 1993-2001 гадах — дырэктар Інстытута макраэканамічнага аналізу і развіцця ў Любляне. З 1988 па 1993 гады — старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута эканамічных даследаванняў у Любляне. У 1993 годзе ён атрымаў доктарскую ступень па эканоміцы ў Люблянскім універсітэце.
У 2001-2002 гадах Я. Потачнік займаў пасаду саветніка міністра Кабінета міністраў Славеніі, а з 2002 па 2004 гады — міністр па справах Еўропы. Ён узначальваў дэлегацыі на перамовах пра далучэнне Славеніі да ЕС у перыяд паміж 1998 і 2004 гадамі. У тым жа годзе ён стаў еўракамісарам па пытаннях навукі і даследаванняў.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Янез Потачнік на Вікісховішчы |
---|