Ласла Андар
Ласла Андар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
венг.: Andor László | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Шпідла | ||||||
Пераемнік | Marianne Thyssen[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 чэрвеня 1966[1][2][…] (56 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | эканаміст, палітык, удзельнік міжнароднага форуму | ||||||
Месца працы | |||||||
![]() |
Ла́сла А́ндар (венг.: Andor László; нар. 3 чэрвеня 1966, Залаэгерсег) — венгерскі і еўрапейскі палітык, еўрапейскі камісар па рынку працы, сацыяльным пытанням і палітыцы сацыяльнай інтэграцыі з 9 лютага 2010 года.
Ласла Андар скончыў універсітэт эканамічных навук імя Карла Маркса ў Будапешце (сучасны ўніверсітэт Корвіна), дзе вывучаў эканоміку. Пазней таксама навучаўся ва ўніверсітэце Джорджа Вашынгтона і Манчэстэрскім універсітэце. З 1993 года быў рэдактарам уплывовага ў Венгрыі часопіса «Eszmélet». У 2003 годзе стаў адным з кіраўнікоў эканамічнай секцыі Венгерскай сацыялістычнай партыі, у 2005 годзе стаў членам савета дырэктараў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. 9 лютага 2010 года стаў еўрапейскім камісарам па рынку працы, сацыяльным пытанням і палітыцы сацыяльнай інтэграцыі, стаўшы прадстаўніком Венгрыі ў Еўракамісіі замест Ласла Ковача.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #171366441 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ László Andor // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Laszlo Andor // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Ласла Андар на сайце Еўракамісіі (англ.)