Антоніа Таяні
Антоніа Таяні | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Antonio Tajani | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марцін Шульц | ||||||
Пераемнік | Давід Сасолі | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Жазэ Мануэл Барозу | ||||||
Папярэднік | Гюнтэр Ферхойген | ||||||
Пераемнік | Фердзінанда Нэлі Ферочы | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Жазэ Мануэл Барозу | ||||||
Папярэднік | Жак Баро | ||||||
Пераемнік | Сійм Калас | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 лістапада 1953 Рым, Італія |
||||||
Дзеці | 2 | ||||||
Веравызнанне | Хрысціянства (каталіцтва) | ||||||
Партыя |
Італьянская дэмакратычная партыя манархічнага адзінства (да 1972) Народ свабоды (2009-2013) Наперад, Італія (1994-2009; з 2013) |
||||||
Адукацыя | Рымскі ўніверсітэт Ла Сапіенца | ||||||
Прафесія | журналіст | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | antoniotajani.it (італ.) | ||||||
![]() |
Антоніа Таяні (італ.: Antonio Tajani; 4 лістапада 1953, Рым, Італія) — італьянскі і еўрапейскі палітык, еўрапейскі камісар па транспарце ў 2008—2010 і па пытаннях прамысловасці і прадпрымальніцтва з 9 лютага 2010 года па 31 кастрычніка 2014 года. Таксама з’яўляўся адным з віцэ-старшыняў Еўракамісіі.
Старшыня Еўрапарламента з 17 студзеня 2017 года[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў юрыдычны факультэт універсітэта Ла Сапіенца ў Рыме, працаваў у друку і на радыё.
У маладосці з’яўляўся намеснікам старшыні Маладзёжнага манархічнага фронту — маладзёжнай арганізацыі Італьянскага манархічнага саюза (Unione monarchica italiana), служыў афіцэрам СПА (на радары ў Сан-Джавані-Цеаціна[2]). Пазней быў журналістам — у Il Settimanale і il Giornale , а таксама вядучым на Giornale Radio Rai[3] і спецыяльным карэспандэнтам у некалькіх краінах, уключаючы Ліван, Савецкі Саюз і Самалі[4].
Разам з Чэзарэ Прэвіцы, Джуліана Урбані , Антоніа Марціна і Марчэла Дэль’Утры 29 чэрвеня 1993 года ўдзельнічаў у сходзе юрыстаў і іншых асоб, якія звязаны з інтарэсамі кампаніі Сільвіа Берлусконі Fininvest, якое паклала пачатак групе «Наперад, Італія! Асацыяцыя за добры ўрад» (Forza Italia! Associazione per il buon governo), якая вырасла ў партыю «Наперад, Італія»[5].
У 1994 годзе быў абраны дэпутатам Еўрапарламента; быў старшынёй фракцыі партыі «Наперад, Італія» у ЕП, а таксама ўдзельнікам шматлікіх камісій і дэлегацый. У маі 2008 года змяніў Франка Фраціні на месцы прадстаўніка Італіі ў Еўракамісіі ў сувязі з яго пераходам на пасаду міністра замежных спраў Італіі. За яго прызначэнне на пасаду камісара па транспарце выказаліся 507 дэпутатаў Еўрапарламента, супраць — 53. 9 лютага 2010 года ў абноўленым складзе Еўракамісіі атрымаў партфель камісара па пытаннях прамысловасці і прадпрымальніцтва, а таксама застаўся на пасадзе віцэ-старшыні камісіі. Вярнуўся да дэпутацкай працы ў Еўрапарламенце ў 2014 годзе, калі заняў пасаду віцэ-прэзідэнта. Таксама з 2014 года — член Выканаўчага камітэта адроджанай партыі «Наперад, Італія».
Быў вылучаны фракцыяй Еўрапейскай народнай партыі на пасаду старшыні Еўрапейскага парламента і 17 студзеня 2017 года абраны ў чацвёртым туры галасавання.
Акрамя італьянскай, валодае англійскай, іспанскай і французскай мовамі.
Зноскі
- ↑ Antonio Tajani elected new President of the European Parliament (англ.)
- ↑ Tajani, chi è il nuovo presidente del Parlamento europeo (італ.). RAI (17 студзеня 2017). Праверана 18 студзеня 2017.
- ↑ Antonio Tajani (італ.). Argomenti. il Sole 24 Ore (28 ліпеня 2016). Праверана 18 студзеня 2017.
- ↑ Carlo Tecce. Tajani presidente del Parlamento europeo: l’ex portavoce di Berlusconi eletto dopo il “signor Schulz” (італ.). RAI (14 студзеня 2017). Праверана 18 студзеня 2017.
- ↑ Sergio Apruzzese. I cattolici e il consenso politico dopo la fine della Democrazia cristiana (італ.). Cristiani d'Italia. Treccani (2 лютага 2011). Праверана 23 чэрвеня 2016.
- Асобы
- Нарадзіліся 4 лістапада
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Рыме
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Грамадзянскіх заслуг (Іспанія)
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага
- Кавалеры венгерскага ордэна Заслуг
- Дэпутаты Еўрапарламента ад Італіі
- Еўрапейскія камісары
- Палітыкі Італіі
- Старшыні Еўрапарламента