Перайсці да зместу

Эдмон Гандзінэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдмон Гандзінэ
фр.: Edmond Gondinet
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Pierre-Edmond-Julien Gondinet
Дата нараджэння 7 сакавіка 1828(1828-03-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1888(1888-11-19)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці лібрэтыст, драматург, пісьменнік
Мова твораў французская
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдмон Гандзінэ (фр.: Edmond Gondinet; 7 сакавіка 1828, Лар’ер, дэпартамент Верхняя В’ена — 19 лістапада 1888, Нёі-сюр-Се) — французскі драматург і лібрэтыст. Паставіў каля сарака п’ес на парыжскіх сцэнах, супрацоўнічаў, у прыватнасці, з Э. Лабішам і А. Дадэ.

Спачатку спалучаў літаратурную кар’еру з адміністрацыйнай, аднак затым сышоў у адстаўку з пасады намесніка начальніка аддзела ў Міністэрстве фінансаў Францыі, каб цалкам прысвяціць сябе працы драматурга. Стварыў каля 40 п’ес, дэбютаваўшы аднаактовай камедыяй «Занадта цікаўны» (фр.: Trop curieux), пастаўленай на сцэне Камеды Франсэз 25 чэрвеня 1863 года.

Гандзінэ найбольш вядомы як аўтар лібрэта да трох опер Леа Дэліба: «Так сказаў кароль» (1873), «Жан дэ Нівель» (1880) і «Лакмэ» (1883), дзве апошнія — у суаўтарстве з Філіпам Жылем. Ён таксама супрацоўнічаў з кампазітарамі Раберам Планкетам і Раулем Пюньё  (руск.).

Узведзены ў званне рыцара ордэна Ганаровага легіёна ўказам ад 14 жніўня 1869 года.[3]

Імем Гандзінэ ў 1899 годзе названа вуліца ў Парыжы (rue Edmond Gondinet).

Зноскі

  1. а б Edmond Gondinet // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Edmond Gondinet // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Dossier:LH/1166/60 (archive), sur Base Léonore
  • Крылов В. А. Гондине, Эдмонд // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.