Альфонс Дадэ
Альфонс Дадэ | |
---|---|
Alphonse Daudet | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Louis Marie Alphonse Daudet[6] |
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург, паэт, раманіст, аўтабіёграф, сцэнарыст, празаік, навэліст |
Дата нараджэння | 13 мая 1840[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 снежня 1897[3][4][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Венсан Дадэ[d] |
Маці | Marie Adélaïde Reynaud[d] |
Жонка | Julia Daudet[d] |
Дзеці | Léon Daudet[d], Lucien Daudet[d] і Edmée Daudet[d] |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() | |
![]() |
Альфонс Дадэ (фр.: Alphonse Daudet; 13 мая 1840, г. Нім, Францыя — 16 снежня 1897) — французскі празаік, паэт і драматург.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ураджэнец Праванса, ён ужо ў першых творах, якія зрабілі яго імя вядомым (зборнік вершаў «Закаханыя», 1858; аўтабіяграфіны раман «Малы», 1868; зборнік апаваданняў і нарысаў «Пісьмы з майго млына», 1869), з тонкім лірызмам і мяккім гумарам расказаў пра побыт, норавы, звьнаі, паданні сваіх землякоў, з любоўю намаляваў вобраз «маленькага чалавека». На правансальскім матэрыяле напісана і вядомая сатырычная трылогія пра Тартарэна («Незвычайныя прыгоды Тартарэна з Тараскона», 1872; «Тартарэн у Альпах», 1885; «Порт Тараскон», 1890). У вобразе галоўнага героя ён высмеяў дробнага буржуа, правінцыяльнага абывацеля, фразёра і хвалько. У сацыяльных раманах 1870—-80-х г. з гістарычнай і амаль дакументальнай канкрэтнасцю, паказаў сучасную яму Францыю, стварыў трапныя сатырычныя вобразы драпежных дзялкоў і палітычных авантурыстаў («Фрамон малодшы і Рыслер старэйшы», 1874; «Набоб», 1877; «Каралі ў выгнанні», 1879), прадажных журналістаў і рэлігійных фанатыкаў («Нума Руместан», 1881; «Евангелістыка», 1883), бяздарных артыстаў і лжэвучоных («Сафо», 1884; «Бессмяротны», 1885). Аўтар п’ес («Арлезіянка», 1872, і інш.), успамінаў.
Зноскі
- ↑ а б в Daudet, Alphonse // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.
- ↑ а б в Тейтельбаум Ф. М. Доде // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
- ↑ Додэ, Альфонс // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. Xа. — С. 855–856.
- ↑ Bornecque J. Alphonse Daudet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Эстонская Вікіпедыя — 2002.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дадэ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альфонс Дадэ
- Асобы
- Нарадзіліся 13 мая
- Нарадзіліся ў 1840 годзе
- Нарадзіліся ў Німе
- Памерлі 16 снежня
- Памерлі ў 1897 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Пахаваныя ў Парыжы
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Францыі
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Францыі
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі Францыі
- Франкамоўныя паэты
- Франкамоўныя пісьменнікі
- Памерлі ад сіфілісу