Эдуард Міхайлавіч Дзечка
Эдуард Міхайлавіч Дзечка | |||
---|---|---|---|
Дата нараджэння | 24 студзеня 1936 (88 гадоў) | ||
Месца нараджэння | |||
Грамадзянства | |||
Род дзейнасці | навуковец | ||
Навуковая сфера | металаапрацоўка | ||
Месца працы | |||
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук | ||
Навуковае званне | прафесар | ||
Альма-матар |
|
||
Узнагароды |
|
Эдуард Міхайлавіч Дзе́чка[1] (24 студзеня 1936, Мазыр) — вучоны ў галіне металаапарцоўкі, доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1990). Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1997), Санкт-Пецярбургскай інжынернай акадэміі[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Мазыр (Гомельская вобласць, Беларусь). У 1958 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1963 годзе — аспірантуру[3]. У 1958—1960 гг. асістэнт кафедры «Тэхналогія металаў», у 1963—1970 і з 1990 года прафесар кафедры «Металарэзныя станкі і інструменты», у 1964—1970 гг. — намеснік дэкана машынабудаўнічага факультэта БНТУ. У 1970—1990 гг. — дырэктар, рэктар Рэспубліканскага міжгаліновага інстытута павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін народнай гаспадаркі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Э. М. Дзечка належаць працы па працэсах механічнай апрацоўкі матэрыялаў, апрацоўваемасці матэрыялаў рэзаннем, інтэнсіфікацыя працэсаў глыбокага свідравання пластычных матэрыялаў, свідравання адтулін у сталях.
Сярод апублікаванага:
- Обработка отверстий в металлокерамических деталях. — Мн., 1965.
- Сверление отверстий в сталях. — Мн. 1979.
- Принципы интенсификации сверления глубоких отверстий специальными спиральными сверлами // Наука — образованию, производству, экономике: материалы 11-ой Международной научно-технической конференции, Минск, 26 апреля 2013 г. В 4 томах. Т.1. — Минск, БНТУ. — 2013. — С. 396
- Стружкоотвод при глубоком сверлении сталей / Э. М. Дечко // Машиностроение: Республиканский межведомственный сб. научных трудов, Вып. 30. — Мн: БНТУ. 2017. — С. 49—51.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970)
- Медаль «Ветэран працы» (1990)
- Знак Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР «За отличные успехи в работе» (1986).
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
- ↑ Кафедра «Металлорежущие станки и инструменты» Архівавана 31 студзеня 2019. (руск.) // Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
- ↑ Дзечка, Эдуард Міхайлавіч (доктар тэхнічных навук; машынабудаванне; нар. 1936) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзечка Эдуард Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 108.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кафедра «Металлорежущие станки и инструменты» Архівавана 31 студзеня 2019. (руск.) // Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
- Дзечка, Эдуард Міхайлавіч (доктар тэхнічных навук; машынабудаванне; нар. 1936) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Дзечка Эдуард Міхайлавіч, доктар тэхнічных навук, машынабудаванне на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»