Эканоміка Кот-д’Івуара
Эканоміка Кот-д’Івуара | |
---|---|
Эканамічныя паказчыкі | |
Валюта | Франк КФА |
Статыстыка | |
ВУП (намінальны) | $31,2 млрд |
ВУП на душу насельніцтва па ППЗ | 1 398,99 $[1] |
Інфляцыя (ІСК) | 1,5 % |
Знешні гандаль | |
Дзяржаўныя фінансы | |
Калі не абумоўлена іншае, усе прадстаўленыя лічбы ў доларах ЗША |
Кот-д’Івуар, у параўнанні з іншымі краінамі Заходняй Афрыкі, з’яўляецца адносна развітай дзяржавай.
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]У Кот-д’Івуары развіта горназдабыўная прамысловасць. Вядзецца здабыча алмазаў (15 тысяч каратаў) і золата (каля 3,5 тон). Маюцца таксама прадпрыемствы па апрацоўцы какава-бабоў, па вытворчасці абутку і адзення, хімічныя заводы. Развіта вытворчасць спажывецкіх тавараў. Вядзецца здабыча нафты. Разведана 220 млн барэляў нафты і 1,3 млрд кубаметраў прыроднага газу.
Сельская гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]Кот-д’Івуар — адзін з найбуйнейшых у свеце экспарцёраў кавы «робуста» (198 млн т, 8 месца ў свеце). Па зборах какава-бабоў займае першае месца ў свеце. Апрацоўваецца 10,23 % тэрыторыі краіны, 73 тыс. га аброшваецца. Таксама вырошчваецца рыс, ананасы, цукровы трыснёг, проса і інш.
Гандаль
[правіць | правіць зыходнік]Экспард Кот-д’Івуара больш імпарту (11 і 9 млрд). Дзяржава пастаўляе ў розныя краіны какава-бабы, ананасы, пальмавы алей і бавоўну. Імпартам сюды ідзе паліва, машыны і абсталяванне для іх, прадукты харчавання.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Экономика Кот-д’Ивуара (1970—2016) (руск.)
- CIA World Factbook: Cote d’Ivoire Архівавана 31 жніўня 2020. (англ.)