Энтэрасарбенты
Энтэрасарбенты — лекавыя сродкі рознай структуры, якія ажыццяўляюць звязванне экза- і эндагенных таксічных рэчываў, ксенабіётыкаў у жалудачна-кішэчным тракце шляхам адсорбцыі[1]. Пры гэтым энтэрасарбент не ўступае з сарбуемым рэчывам у хімічную рэакцыю і не выклікае біяхімічных змяненняў крыві. Замест гэтага выкарыстоўваецца працэс фізіялагічнага фільтравання і рэабсорбцыя вадкасці з сасудзістага рэчышча ў прасвет кішэчніка яго варсінкамі. Прадукты, якія выйшлі разам з вадкай часткай крыві, кантактуюць з энтэрасарбентам, прынятым напярэдадні ўнутр, фіксуюцца на ім і разам з ім выводзяцца з арганізма. Эфектыўнасць энтэрасорбцыі ў ліквідацыі эндатаксікозаў звязана з тым, што кішэчныя варсінкі здольныя прапускаць усе інгрэдыенты, малекулярная маса якіх ніжэй масы альбуміна, а таксічныя субстанцыі ў асноўным маюць менавіта такую, сярэднюю малекулярную масу.
Энтэрасарбенты вырабляюцца ў выглядзе розных лекавых форм: гранулы, парашкі, таблеткі, капсулы, пасты і іншыя. Часцей за усе ў якасці лекаў для энтэрасорбцыі выкарыстоўваюцца:
- актываваны вугаль
- прэпараты вісмуту
- пекцін
- каалін
- палыгорскіт
- дзіактаэдрычны смекціт
- сінтэтычныя смолы[2]
- калоідны дыяксід крэмнію (сілікагель)
- поліметылсілаксану полігідрат
- лігнін
Існуюць таксама адсарбенты для звязвання таксічных рэчываў пры экстракарпаральнай дэтоксікаціі крыві пры гемасорбцыі — іх называюць гемасарбенты. Адсарбенты, якія выкарыстоўваюцца для паглынання выдзяленняў (прадуктаў метабалізму) з хірургічнай, ці нейкай іншай раны называюцца вульнерасарбенты.
Зноскі
- ↑ Бесараб С. В. Viva, Энтеросорбенты. Intro // Патреон — patreon.com, 26 января 2021, 17:35
- ↑ Бесараб С. В. Энтеросорбенты. Смолы и неперевариваемые жиры // Патреон — patreon.com, 18 февраля 2021, 10:43