Эпілепсія
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Эпілепсія | |
---|---|
МКХ-10 | G40.-G41. |
МКБ-10-КМ | G40.9, G40.909 і G40 |
МКХ-9 | 345 |
МКБ-9-КМ | 345.9[1][2], 345.91[2], 345[2], 345.90[2], 345.8[2] і 345.80[2] |
DiseasesDB | 4366 |
MedlinePlus | 000694 |
eMedicine | neuro/415 |
MeSH | D004827 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эпілепсія (грэч. έπιληψία ад έπιλαμβάνω — нападаю) — псіхічнае захворванне з хранічным цячэннем, якое характарызуецца прыступамі засмучэнняў свядомасці, што ў асноўным суправаджаюцца агульнымі курчамі.
Эпілептычны прыпадак пачынаецца раптоўна, часам у хворага ўзнікае прадчуванне яго (так званая эпілептычная аўра), галаўны боль, раздражняльнасць і да таго падобнае.
Адрозніваюць генуінную падучую хваробу (прыроджаная, праўдзівая, або эпілептычнага хвароба) і сімптаматычную (выкліканыя захворваннямі галаўнога мозгу — пухлінамі, траўмамі, хранічным алкагалізмам, інфекцыйнымі захворваннямі і інш.)
Пры эпілепсіі парушаецца дзейнасць нервовай сістэмы, змяняецца псіхіка, зніжаюцца разумовыя здольнасці.
Гэтак званы вялікі эпілептычны прыпадак суправаджаецца курчамі ўсёй мускулатуры, могуць спыніцца дыханне (твар становіцца сінім, з рота выцякае пена), наступіць міжвольныя мачавыпусканне і дэфекацыя. Пасля прыпадку хворы засынае.
Пры г. зв. малым прыпадку (доўжыцца некалькі секунд) засмучаецца свядомасць, але курчаў няма.
Існуюць таксама іншы формы эпілепсіі.
Лячэнне эпілепсіі з’яўляецца строга індывідуальным, комплексным.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Эпілепсія на Вікісховішчы |