Трэмар
Jump to navigation
Jump to search
Трэмар | |
---|---|
МКХ-10 | R25.1 |
МКХ-9 | 781.0 |
МКБ-9-КМ | 781.0 |
DiseasesDB | 27742 |
MedlinePlus | 003192 |
MeSH | D014202 |
![]() |
Трэ́мар (лац.: tremor — дрыжанне) —
а) хуткія, рытмічныя, з частатой каля 10 Гц., рухі канечнасцей або тулава, выкліканыя мышачнымі скарачэннямі і звязаныя з часовай затрымкай карэктуючай аферэнтнай імпульсацыі, праз што рэалізацыя руху і захаванне позы адбываецца за кошт пастаяннай падладкі рухаў да нейкага сярэдняга значэння. Падчас стомы і моцных эмоцый, а таксама пры паталогіі нервовай сістэмы трэмар істотна ўзмацняецца. У прыватнасці, паталагічны трэмар (трэмар спакою) назіраецца пры хваробе Паркінсона.
б) фіксацыйныя рухі вачэй, якія маюць высокую частату і малую амплітуду.
Фенаменалагічная класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]
- Трэмар спакою — узнікае ў цягліцах, якія знаходзяцца ў стане адноснага спакою.
- Трэмар дзеяння (акцыйны трэмар) — узнікае пры адвольным скарачэнні цягліц.
Этыяпатагенетычная класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]
- Фізіялагічны і ўзмоцнены (акцэнтуіраваны) фізіялагічны трэмар.
- Эсенцыяльны (сямейны і спарадычны).
- Паркінсанічны трэмар пры хваробе Паркінсона і сіндроме паркінсанізму.
- Цэрэбелярны (мазжачковы).
- «Рубральны» (сярэднемазгавы).
- Дыстанічны.
- Нейрапатычны.
- Псіхагенны.
- Ятрагенны (індуцыраваны лекамі).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Д.Р. Штульман, О.С.Левин. Неврология. Справочник практического врача. // М. "Медпресс", 2008.
- Голубев В.Л., Вейн А.М. Неврологические синдромы // М. МЕДпресс-информ, 2007.