Эстрыд Эрыксан
Эстрыд Эрыксан | |
---|---|
Род дзейнасці | архітэктарка |
Дата нараджэння | 16 верасня 1894[1][2] |
Месца нараджэння | Упсала, Швецыя |
Дата смерці | 1 снежня 1981[3] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эстрыд Марыя Эрыксан (шведск.: Estrid Maria Ericson; 16 верасня 1894 — 1 снежня 1981) — шведская дызайнер і прадпрымальніца, заснавальніца кампаніі Svenskt Tenn.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 16 верасня 1894 года ў Эрыгрундзе бліз Упсалы[6], але вырасла ў горадзе Ю на беразе возера Ветэрн. Яе бацькі кіравалі гатэлем; пасля іх смерці Эстрыд і тры яе сястры ўзялі на сябе кіраванне кампаніяй.
Ва ўзросце дзевятнаццаці гадоў, калі Эстрыд скончыла вучобу, яна пераехала ў Стакгольм і паступіла ў мастацкую школу, дзе спецыялізавалася на вырабе выкраек і была аднакласніцай мастачкі па тэкстылю Тайры Лундгрэн.
Па заканчэнні навучання некаторы час працавала настаўнікам мастацтваў у Ю, пасля чаго Эстрыд прапанавалі працу ў Шведскай асацыяцыі рамеснікаў — кампаніі па вытворчасці дэкаратыўна-прыкладных прадметаў. Яна пачала працаваць у аддзеле дома і мэблі[7].
Затым Эстрыд пачала працаваць кансультантам па мэбліроўцы дома ў сваёй былой настаўніцы Эльзы Гулберг. Там яна пазнаёмілася са скульптарам і дэкаратарам Нільсам Фугстэдам, які пасля стаў яе партнёрам у кампаніі Svenskt Tenn у 1924 годзе[8].
Гэта прадпрыемства Эстрыд Эрыксан стварыла дзякуючы невялікай спадчыне свайго бацькі. Кампанія была сканцэнтравана на стварэнні сучасных дэкаратыўных прадметаў, якія Эстрыд распрацоўвала як самастойна, так і разам з Фугстэдам і яшчэ двума іншымі супрацоўнікамі.
Прадукцыя Svenskt Tenn экспанавалася на Сусветнай выстаўцы 1925 года ў Парыжы, а таксама на іншых выстаўках у Швецыі і Еўропе[7].
Эстрыд кіравала кампаніяй да 1978 года, але Svenskt Tenn працягвае функцыянаваць і ў цяперашні час[8].
У 1975 годзе быў заснаваны фонд яе імя.
У 2010 годзе Джонам Торнбладам і Ёханам Фогельстрэмам быў зняты дакументальны фільм ESTRID пра жыццё Эстрыд Эрыксан ў 1920-я гады[9].
Зноскі
- ↑ Öregrunds kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/ULA/11807/C/5 (1893-1894), bildid: F0000513_00015 Праверана 31 сакавіка 2019.
- ↑ Estrid Erikson // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Estrid Ericson // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Estrid Maria Ericson // (unspecified title) Праверана 3 красавіка 2018.
- ↑ Estrid Ericson Праверана 31 сакавіка 2019.
- ↑ Öregrunds kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/ULA/11807/C/5 (1893-1894), bildid: F0000513_00015
- ↑ а б Svenskt kvinnobiografiskt lexikon. Estrid Maria Ericson.
- ↑ а б Svenskt Tenn. ESTRID ERICSON.
- ↑ ESTRID - HELA FILMEN.