Эцьен Луі Малюс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эцьен Луі Малюс
Étienne Louis Malus
Эцьен Луі Малюс
Эцьен Луі Малюс
Дата нараджэння 23 ліпеня 1775(1775-07-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 1812(1812-02-24)[1][3][…] (36 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, фізік, ваенны, інжынер, вайсковы афіцэр
Навуковая сфера оптыка
Месца працы
Навуковае званне член Французскай акадэміі навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Гаспар Монж
Вядомы як першаадкрывальнік закона Малюса пра інтэнсіўнасць святла, якое прайшло праз палярызатар
Член у
Узнагароды медаль Румфарда
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эцьен Луі Малюс (фр.: Étienne Louis Malus; 23 ліпеня 1775 — 23 лютага 1812) — французскі інжынер, фізік і матэматык.

Ваенная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1793 годзе Малюс паступіў у Інжынернае вучылішча ў Мезьеры, якое, аднак, прымушаны быў неўзабаве пакінуць; перайшоўшы ў Політэхнічнае вучылішча, ён пад кіраўніцтвам Гаспара Монжа актыўна заняўся вывучэннем матэматычных навук. Пасля заканчэння вучылішча, у 1796 годзе, Малюс паступіў у дзеючую армію і прымаў удзел у экспедыцыі Напалеона ў Егіпет. У 1801 годзе Малюс вярнуўся ў Францыю, у 1802—1803 гг. працаваў на фортах у Лілі, затым у іншых крэпасцях. З 1806 па 1809 гг. быў памочнікам начальніка крэпасці Страсбург.

Навуковая праца[правіць | правіць зыходнік]

Затым быў прызваны ў Парыж, дзе заняў пасаду экзаменатара пры Політэхнічным вучылішчы. Працы яго адносяцца амаль выключна да оптыкі; першыя даследаванні (1800—1807) па аналітычнай оптыцы не ўяўляюць цікавасці, бо выкладзены з пункту гледжання ньютанавай тэорыі святла. У 1808 годзе Малюс адкрыў з'яву палярызацыі святла адлюстраваннем. Адначасова з Ж.-Б. Біё адкрыў палярызацыю святла пры праламленні. У 1810 годзе стварыў тэорыю падвойнага праменепраламлення святла ў крышталях. Адкрыў закон Малюса аб інтэнсіўнасці святла, які прайшоў праз палярызатар. Прыдумаў спосаб высвятлення напрамку аптычнай восі крышталя.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Étienne Louis Malus // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Étienne Louis Malus // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Эцьен Луі Малюс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 50. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).