Юбілейная плошча (Верхнядзвінск)
Юбілейная плошча Верхнядзвінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Верхнядзвінск |
Аўтобусныя маршруты | № 1 |
Паштовы індэкс | 211631 |
Нумары тэлефонаў | +3752151 |
Юбілейная плошча (трансліт.: Jubiliejnaja plošča, руск.: Юбилейная площадь) — галоўная і фармальна адзіная плошча горада Верхнядзвінска.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Архітэктурны ансамбль сучаснай Юбілейнай плошчы ў Верхнядзвінску сфармаваўся на працягу 1970—1980-х гадоў калі было вырашана пабудаваць новыя спецыялізаваныя будынкі для раённага выканаўчага камітэта і раённага дома культуры на вольнай ускраіне паміж гістарычным цэнтрам горада і нізменным і часта затапліваемым павадкамі лугам ля берага Дрысы, дзе лукавіна ракі ўтварае вялікі паўвостраў.
У ХХІ ст. на плошчы былі пабудаваныя новы будынак гарадской аўтастанцыі (у паўднёвай частцы плошчы ля скрыжавання вул. Качкара і вул. Ленінградскай), а таксама трохпавярховы шматкватэрны будынак (у заходняй частцы плошчы паміж вул. Ленінградскай і вул. Савецкай). Таксама з захаду і поўначы да плошчы прымыкае драўляная аднапавярховая жылая забудова сядзібнага тыпу.
Плошча па сваёй форме блізкая да прамавугольніка, максімальная шырыня складае амаль 100 метраў, даўжыня — да 200 метраў.
Падчас маштабнай рэканструкцыі ў 2018 годзе ў межах падрыхтоўкі горада да абласных Дажынак на плошчы быў пабудаваны фантан перад уваходам у Дом культуры, а таксама ўсталяваны валун з макетам магчымага выгляду Дрысенскага замку, які знаходзіўся непадалёк. На Каляды на плошчы ўсталёўваецца святочная ялінка.
Аб’екты
[правіць | правіць зыходнік]- Кааператыўная вуліца, 1 — будынак Верхнядзвінскага райвыканкама (архітэктар В. Кірылаў)[1].
- Аўтастанцыя
- Раённы дом культуры (РДК)
-
Аўтастанцыя
-
Фантан
-
Шматкватэрны жылы дом
-
Раённы цэнтр культуры
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юбілейная плошча (Верхнядзвінск)