Перайсці да зместу

Юзаф Брант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Брант
польск.: Józef Stanisław Adam Brandt
Фатаграфія
Дата нараджэння 11 лютага 1841(1841-02-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 1915(1915-06-12)[1][3][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Паходжанне паляк
Грамадзянства
Бацька Jan Alfons Brandt[d]
Дзеці Крысціна з Брантаў[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр баталіст
Вучоба
Узнагароды
Bavarian Maximilian Order for Science and Art
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Подпіс Бранта

Ю́заф Брант (польск.: Józef Brandt; 11 лютага 1841, Шчабрэшын12 чэрвеня 1915, Радам) — польскі жывапісец, баталіст.

Навучаўся ў Парыжы (1858—1860) і Мюнхене. У 1875 заснаваў уласную школу жывапісу.

У 1877 ажаніўся з Аленай з Вайцехоўскіх, уладальніцай вёскі Аронска каля Радаму, дзе правёў большую частку жыцця. Цяпер там размяшчаецца знакаміты Цэнтр польскай скульптуры.

Пісаў пераважна на баталістычныя і гістарычныя тэмы, звязаныя з казацкімі, татарскімі бітвамі і шведскімі войнамі XVII стагоддзя.

Творчасць Бранта аказала моцны ўплыў на польскае выяўленчае мастацтва і літаратуру (натхніў Генрыка Сянкевіча на стварэнне трылогіі «Агнём і мячом», «Патоп» і «Пан Валадыеўскі»). Да пераемнікаў творчасці Юзафа Бранта належаў між іншых Уладзіслаў Шэрнер.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Josef von BrandtOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Josef Brandt // Brockhaus Enzyklopädie