Перайсці да зместу

Юрша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрша
староста брацлаўскі[d]
з 1447

Нараджэнне
Смерць не раней за 1476
Род Юршы[d]
Дзеці Івашка Юрша[d], Фядора Юрша[d][1] і Н Юрша[d][2]

Юрша (?—пасля 1475) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ.

Паходзіў, магчыма, з Мсціслаўскага княства. Належаў да ліку магнатаў, якія адстойвалі незалежнасць ВКЛ у дачыненнях з Польшчай, і ў гэтым падтрымліваў вялікіх князёў Вітаўта, Свідрыгайлу і Казіміра. Ад Вітаўта атрымаў пасаду луцкага старасты (быў ім ужо ў 1429). У 1431 паспяхова бараніў Луцк на нападу польскіх войск.

У час феадальнай вайны 1432—39 падтрымліваў Свідрыгайлу. Пасля страты ў 1432 Луцка Свідрыгайла прызначыў Юршу бранскім старастам, каля 1436 — кіеўскім ваяводам. У 1436 Юрша захапіў для Свідрыгайлы Старадуб, у 1437 разбіў пад Кіевам войска Жыгімонта Кейстутавіча, але пасля быў вымушаны прызнаць яго як вялікага князя. Ад вялікага князя Казіміра атрымаў Крэменецкае (з 1441) і Брацлаўскае (1447—52) стараствы. У 1452 Юрша быў адным з 3 упаўнаважаных, хто прымаў Валынь пад уладу цэнтральнага ўрада пасля смерці панаваўшага там Свідрыгайлы.

Сын Юршы Іван быў гаспадарскім маршалкам (1488—89) і ўладзімірскім намеснікам.

  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 202.
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 59, 202.