Перайсці да зместу

Юрый Сцяпанавіч Ананіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Сцяпанавіч Ананіч
Дата нараджэння 23 лістапада 1955(1955-11-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 2015(2015-02-28) (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах Мінск
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрый Сцяпанавіч Ана́ніч (23 лістапада 1955 — 28 лютага 2015) — беларускі архітэктар.

Нарадзіўся ў Мінску, бацька — машыніст хуткага цягніка. У 1978 годзе скончыў архітэктурны факультэт Беларускага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «горадабудаўніцтва». Пасля завяршэння вучобы на працягу трыццаці гадоў працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект». Некаторы час займаў пасаду галоўнага архітэктара ў кампаніі «Глобал Інвестментс».

28 лютага 2015 года трагічна загінуў на чыгуначнай станцыі Пціч Мінскага раёна, калі яго патокам ветру зацягнула пад вагон таварнага цягніка Мінск — Баранавічы[1].

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1985 года.

Асноўныя творы ў Беларусі: водалячэбніца ў санаторыі-прафілакторыі «Баравое» (1997—1998, будаўніцтва ў 1998—2000; сааўтар В. Б. Куцко)[2], рэканструкцыя будынка для размяшчэння аддзялення № 3 Белзнешэканамбанка па вул. Сярова, 4 (2000), надбудова крамы над выхадам са станцыі метро «Маскоўская» па праспекце Ф. Скарыны (2005), тры індывідуальныя сядзібныя жылыя дамы (2005—2007), жылы комплекс пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі па вуліцы Арлоўскай (2007) — усе ў Мінску, гандлёвы цэнтр з цэнтрам банкаўскіх паслуг на рагу Габраўскай вуліцы і Пушкінскага праспекта ў Магілёве. Пазней удзельнічаў у праектаванні трох вышынных будынкаў, якія расійская кампанія «Ітэра» планавала пабудаваць у дадатак да жылога небаскроба «Ветразь» у рамках шматфункцыянальнага комплексу «Бізнес-цэнтр па вул. М.Танка».

Асноўныя творы ў Расіі: палац культуры «Будаўнік» у г. Сургут (2002), прыбудова басейна з ваннай даўжынёй 25 м на 4 дарожкі ў сярэдняй школе № 1 г.п. Нарышкіна Арлоўскай вобласці (2003), будынак матэля ў г. Серталава Ленінградскай вобласці (2003).

Конкурсныя праектныя прапаны: забудова тэрыторыі, якая прылягае да Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2008), горадабудаўнічае рашэнне рэканструкцыі цэнтральнай часткі г. Мінска ў межах 1-га кольца (2005), конкурсная праектная прапанова на забудову жылога раёна на 10 тысяч жыхароў на тэрыторыі былога ваеннага аэрадрома ў г. Піянерскім Калінінградскай вобласці (Расія, 2009), конкурсная праектная прапанова на забудову грамадска-жылога комплексу нафтавікоў «Гырат» у г. Ашгабат (Туркменістан, 2010).

Зноскі

  1. На станцыі Пціч мінчука ветрам зацягнула пад таварны цягнік
  2. Куцко Валерий Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)