Ян Рогач з Дубы
Ян Рогач з Дубы | |
---|---|
чэшск.: Jan Roháč z Dubé | |
| |
Род дзейнасці | ваенны |
Дата нараджэння | XIV стагоддзе |
Дата смерці | 9 верасня 1437[1] |
Месца смерці | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Ро́гач з Ду́бы (чэшск.: Jan Roháč z Dubé, каля 1380 — 9 верасня 1437, Прага) — дзеяч гусіцкага руху, кіраўнік табарытаў (г. зв. гетман) з 1421 года, паплечнік Яна Жыжкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ян Рогач паходзіў з шляхецкага роду. Па смерці Яна Жыжкі ўзначаліў табарытаў, радыкальна настроеную плыню гусітаў.
Пасля паражэння Пракопа Голага каля Ліпанаў (1434) стаў на чале рэшты войска ў змаганні супраць Жыгімонта Люксембургскага.
У 1436—1437 гг. кіраваў абаронай крэпасці Сіян. 6 верасня 1437 быў захоплены венгерскімі наймітамі і праз тры дні з 52 паплечнікамі пакараны смерцю ў Празе на Старамесцкай плошчы.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]У 1947 годзе рэжысёр Уладзімір Борскі (чэшск.: Vladimír Borský) зняў пра Яна Рогача з Дубы першую каляровую чэхаславацкую кінастужку.
Ягоным імем названая вуліца на Жыжкаве ў Празе.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #104360887 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 кастрычніка 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Українська радянська енциклопедія. В 12-ти томах / За ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Гол. редакція УРЕ, 1974—1985., Том 9, К., 1983, стор. 417
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Рогач з Дубы