Янгон
Янгон
ရန်ကုန်
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Янго́н (раней Рангу́н, бірм.: ရန်ကုန်, jàɴɡòʊɴ MLCTS: Rangun) — горад у М’янме, былая сталіца краіны (з 6 лістапада 2005 рэзідэнцыя ўрада перанесена ў Найп’да).
Насельніцтва: 6 млн чалавек (2007)
Гісторыя горада
[правіць | правіць зыходнік]Горад быў заснаваны на месцы монскага паселішча Дагон, узнікненне якога датуецца каля 500 г. н. э. Гэта была невялікая рыбацкая вёска вакол пагады Шведагон. У 1753 г. кароль Алаўнпая заняў Ніжнюю Бірму і пераназваў горад у Горад Рангун, што азначае канец варожасці. Горад перажыў вялікі пажар у 1841 г. і разбурэнні падчас другой англа-бірманскай вайны 1852 г.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Янгон размешчаны ў Ніжняй М’янме ў зліцця рэк Янгон і Бага прыкладна ў 30 км ад заліва Мартабан.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат Янгона паводле класіфікацыі кліматаў Кёпена — трапічны мусонны[1]. З мая па кастрычнік доўжыцца сезон дажджоў, у які выпадае большая частка гадавой нормы ападкаў; у сухі сезон (з лістапада па красавік) колькасць ападкаў мінімальна. У сухі сезон надвор’е спякотнае: сярэдні максімум дасягае +37 °C у красавіку, сярэдні мінімум пры гэтым +24,3 °C.
Клімат Янгона | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 37,8 | 38,3 | 39,4 | 41,1 | 40,6 | 36,7 | 33,9 | 33,9 | 34,4 | 35,0 | 35,0 | 35,6 | 41,1 |
Сярэдні максімум, °C | 32,2 | 34,5 | 36,0 | 37,0 | 33,4 | 30,2 | 29,7 | 29,6 | 30,4 | 31,5 | 32,0 | 31,5 | 32,3 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 25,1 | 26,9 | 28,8 | 30,7 | 29,2 | 27,4 | 26,9 | 26,9 | 27,3 | 27,9 | 27,2 | 25,3 | 27,5 |
Сярэдні мінімум, °C | 17,9 | 19,3 | 21,6 | 24,3 | 25,0 | 24,5 | 24,1 | 24,1 | 24,2 | 24,2 | 22,4 | 19,0 | 22,6 |
Абсалютны мінімум, °C | 12,8 | 13,3 | 16,1 | 20,0 | 20,6 | 21,7 | 21,1 | 20,0 | 22,2 | 21,7 | 16,1 | 12,8 | 12,8 |
Норма ападкаў, мм | 5 | 2 | 7 | 15 | 303 | 547 | 559 | 602 | 368 | 206 | 60 | 7 | 2 681 |
Крыніца: World Meteorological Organisation [1] |
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Хашымін, В’етнам
- Палангкарая, правінцыя Цэнтральны Калімантан, Інданезія
- Куньмін, правінцыя Юньнань, Кітай
- Наньнін, Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён, Кітай
- Янчжоу, правінцыя Цзянсу, Кітай
- Фуцю, Японія
- Катманду, Непал
Выбітныя ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Аун Сан Су Чжы — палітычны дзеяч
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Peel, M. C. and Finlayson, B. L. and McMahon, T. A. (2007). "Updated world map of the Koppen–Geiger climate classification" (PDF). Hydrol. Earth Syst. Sci. 11: 1633–1644. doi:10.5194/hess-11-1633-2007. ISSN 1027-5606.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: непазначаны свабодны DOI (спасылка) Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ https://drive.google.com/file/d/0B067GBtstE5TeUlIVjRjSjVzWlk/view
- ↑ а б http://www.demographia.com/db-worldua.pdf
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Янгон