Янка Доўгі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янка Доўгі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 (26) лютага 1905
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 17 сакавіка 1938
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць

Янка Доўгі, поўнае імя Іван Іосіфавіч Доўгі[1] (13 (26) лютага 1905[1], в. Адамава[lv][1][2] Пасінскай воласці Люцынскага павета Віцебскай губерні, цяпер Пасінская воласць Зілупскага краю Латвіі  — не раней за 1938) — беларускі публіцыст, перакладчык, паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Іосіфа і Аляксандры Доўгіх[1]. Ахрышчаны 15 (28) лютага 1905 года ў Пасінскім касцёле[1]. Меў таленавітую малодшую сястру Вікторыю, якая актыўна друкавалася на старонках вучнёўскага часопіса «Школьная праца».

Вучыўся ў Люцынскай беларускай гімназіі. Некалькі вершаў былі змешчаны ўжо ў зборніку вучнёўскіх работ «Ластаўка», што выйшаў пад рэдакцыяй Канстанціна Езавітава ў Люцыне ў 1924 годзе. Пасля закрыцця Люцынскай гімназіі латвійскімі ўладамі разам з аднакласнікамі перайшоў вучыцца ў Дзвінскую беларускую дзяржаўную гімназію, якую скончыў у 1926 годзе. У тым жа годзе разам са сваімі сябрамі стаў навучэнцам Беларускіх настаўніцкіх курсаў. Пасля іх паспяховага завяршэння вырашыў з Аляксандрам Вайноўскім і Валянцінай Казлоўскай наведаць Менск, дзе і засталіся. Янка Доўгі паступіў на педагагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[3].

Беларускі нацыянал-фашызм у Латвіі. 1933

У 1929 года ў шостым нумары часопіса «Узвышша» друкуецца перакладзенае ім на беларускую мову апавяданне Л. Паэгле «Хто адседзіць», а ў наступным нумары вялікі літаратуразнаўчы нарыс «Латышскі паэт Ян Райніс». Заканчэнне ўніверсітэта супала з кардынальнымі зменамі ў краіне: нядаўна прайшлі гучныя арышты па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі», потым «Беларускага нацыянальнага цэнтра», былі арыштаваны многія яго знаёмыя і сябры з літаратурнага згуртавання «Узвышша», а само аб’яднанне было зачынена. У гэты час Янка Доўгі прыйшоў працаваць у Латышскі сектар Камісіі па вывучэнню Заходняй Беларусі Беларускай акадэміі навук, дзе ён стварыў правакацыйна-адыёзную кнігу «Беларускі нацыянал-фашызм у Латвіі», усе факты ў якой падагнаны пад адну схему абвінавачвання «беларускіх буржуазных нацыяналістаў у здрадлівай дзейнасці на карысць разведак замежных краін». Але ў кнізе таксама можна знайсці рэдкія дакументы і факты, хоць адпаведна і інтэрпрэтаваныя[3].

У канцы 1937 ці ў пачатку 1938 г. ён быў арыштаваны разам са сваімі сябрамі па Дзвінскай беларускай гімназіі, абвінавачаны ў шпіянажы на карысць латвійскай разведкі[3]. 17 сакавіка 1938 года быў арыштаваны ў Акцюбінску, дзе працаваў выкладчыкам, па 58 артыкуле пункт 1 КК РСФСР, прысуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 24.07.1989 года Акцюбінскай аблпракуратурай[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]