Перайсці да зместу

Янка Міхалюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янка Міхалюк
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1922(1922-10-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 1995
Месца смерці

Янка Міхалюк (22 кастрычніка 1922, в. Пузічы Лунінецкага пав. Палескага ваяв., цяпер Салігорскі раён Мінскай вобл. — 31 сакавіка 1995) — беларускі грамадскі дзеяч у Вялікабрытаніі.

Нарадзіўся ў Заходняй Беларусі, на Палессі. Вучыўся ў польскай школе. У час Другой сусветнай вайны ўступіў у шэрагі СБМ, быў кіраўніком гэтай арганізацыі на Лунінецкую акругу. Улетку 1944 у часе бамбардавання быў паранены і вывезены ў шпіталь у Варшаву, а потым у Нямеччыну. Затым трапіў у Італію, дзе ўступіў у шэрагі 2-га Польскага корпуса. Ад 27.12.1947 быў сябрам ЗБВБ, адзін з заснавальнікаў беларускага жыцця ў Брэдфардзе (Вялікабрытанія). Пазней уваходзіў у кіраўніцтва Беларускага камітэту сяброўства і рэдкалегію часопіса «Патрыёт», сябра ХАБР. Выйшаў з ХАБР і вярнуўся ў ЗБВБ у 1951. З таго часу быў пастаянным сябрам управы Акруговага аддзелу ЗБВБ у Брэдфардзе, у 1955 яго старшыня. Сябра ЗБК ад 1949. Актывіст БАПЦ у Брэдфардзе, адзін са стваральнікаў мясцовай парафіі св. Спаса, уваходзіў у Вікарыяльную ўправу БАПЦ у Вялікабрытаніі. Ад 1957 сябра Рады БНР. У 1965 з жонкай, Аленай Міхалюк, і дзецьмі пераехаў у Лондан. Быў пастаянным сябрам Галоўнай управы ЗБВБ, у 1970—95 — старшыня ЗБВБ. Належаў да кіраўніцтва Англа-беларускага таварыства, займаўся распаўсюдам часопісу «The Journal of Byelorussian Studies». Уваходзіў у Раду апекуноў Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны. Памёр у Лондане, пахаваны на St. Pancras cemetery.

Зноскі

  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн,, 2010.