Яніна Бранеўская
Яніна Бранеўская | |
---|---|
польск.: Janina Broniewska | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Janina Kunig |
Дата нараджэння | 5 жніўня 1904[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1981[1] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Муж | Уладзіслаў Бранеўскі |
Дзеці | Joanna Broniewska-Kozicka[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, ваенны карэспандэнт |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яніна Бранеўская (у дзявоцтве Куніг; 5 жніўня 1904, Каліш — 17 лютага 1981, Варшава) — польская пісьменніца, публіцыст, настаўніца. Маёр польскага войска. Пэўны час жыла ў Беларусі. Аўтар дзіцячых твораў, успамінаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацькі былі нямецкага паходжання. Маці — Ядвіга Геер, павітуха. Бацька — Гуга Оскар Куніг, слесар. Скрнчыла сем класаў гімназіі ў Калішы, на пачатку восьмага прыпыніла вучэнне, пераехала ў Варшаву. Тут вучылася ў школе пры Музеі рамёстваў і прыкладнога мастацтва, адначасова працавала акушэркай (1924—1926). Свабодная харцэрка.
Восенню 1933 разам з мужам Уладзіславам і суседзямі арыштавана па падазрэнні ў камуністычнай дзейнасці. На наступны дзень вызвалена праз адсутнасць доказаў. Пасля арышту яе звольнілі з працы ў пачатковай школе[2].
Рэдагавала дзіцячы часопіс «Płomyk» (1934-37), ваенны часопіс «Polska Zbrojna» (1944-46).
З пачаткам Другой сусветнай вайны аказалася ў Заходняй Беларусі. Жыла ў Беластоку з кастрычніка 1939, працавала інспектарам у аддзеле народнай адукацыі Беластоцкай вобласці. Карысталася пэўным даверам улад, ёй спрыяў П. Панамарэнка. У ліпені 1940 атрымала дазвол на жыццё ў Беластоку па просьбе Саюза пісьменнікаў БССР. У верасні прынята ў СП. Уваходзіла ў праўленне яго беластоцкага аддзела. Жыла ў Мінску, працавала ў газеце «Sztandar Wolności»[3].
З 1943 года член Саюза польскіх патрыётаў, ваенны карэспандэнт 1-й польскай пяхотнай дывізіі (у складзе савецкага войска). Распрацавала новы дызайн салдацкага знака-арла[4][заўв 1]. Дэпутат Краёвай рады нарадовай з 31 снежня 1944. Прадстаўляла СПП, была беспартыйнай.
Пасля вайны ўваходзіла ў Саюз польскіх пісьменнікаў, займала пасаду сакратара партыйнай арганізацыі ПАРП. Мела вялікі ўплыў на культурнае жыццё[5]. Віцэ-старшыня галоўнага савета ZBoWiD (ветэранская арганізацыя).
Пахавана з ушанаваннямі на вайсковых могілках Павонзкі 24 лютага 1981. Узнагароджана ордэнамі і медалямі[6].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Гуга Оскар Куніг (1878—1941), сын немца з Острава Велькапольскага, у 1930-я жыў у Пшэдбожы, у час нацысцкай акупацыі быў штат-камісарам, арганізаваў гета. Пазней арыштаваны нямецкімі ўладамі, загінуў у лагеры смерці Аўшвіц (Асвенцім). Маці Яніны яшчэ ў 1920-я развялася з першым мужам, другі раз выйшла замуж за Густава Вайсенбурга, які стаў айчымам дзеўцы[7][8].
У Калішы ў 1926 Яніна Куніг узяла шлюб з паэтам Уладзіславам Бранеўскім, з якім нарадзіла дачку Яанну, ці Анку (1929—1954). Дачка была рэжысёрам. Бацькі разышліся ў 1938 (афіцыйна развяліся ў 1946)[9].
З вайны сябравала з Вандай Васілеўскай.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першая кніга — «Гісторыя лялькі Бальбісі» (Historia gałgankowej Balbisi, 1936). На беларускай мове выйшлі «Вандроўкі меднага грошыка» (1956), «Пра чалавека, які не кланяўся кулям» (1968). Яе творы перакладалі Янка Брыль, Максім Танк, Цімох Зарэчны (з Р. Казаком)
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Асновай была выява XIX ст. з саркафага князя Уладзіслава Германа ў плоцкай базіліцы, яе выканаў Зігмунт Фогель, мастак з Беларусі.
Зноскі
- ↑ а б в https://bs.sejm.gov.pl/F?func=find-acc&acc_sequence=000053665&find_code=SYS&local_base=ARS10
- ↑ «Janina i Władysław Broniewscy. Miłość jest nieprzyjemna. Listy ze wspólnego życia» pod redakcją Wioletty Bojdy, Krytyka Polityczna 2014, ISBN 978-83-63855-97-0, s. 425, 428, 435, 436, 580, 609
- ↑ Любоў Козік. Дзейнасць польскай творчай інтэлігенцыі на тэрыторыі БССР (1939—1941) // Przegląd Wschodnioeuropejski 3. 2012
- ↑ Tomasz Zawistowski. Orzeł zwany «kuricą». Biuletyn IPN «pamięć.pl». 10 (19), s. 66, październik 2013
- ↑ Anna Bikont, Joanna Szczęsna: Lawina i kamienie: pisarze wobec komunizmu. Warszawa, 2006
- ↑ Pogrzeb Janiny Broniewskiej // Trybuna Robotnicza, nr 41, 25 lutego 1981, s. 4
- ↑ Wojciech Zawadzki: KUNIG Hugon Oskar. Przedborski Słownik Biograficzny, 2009-10-27
- ↑ Janina i Władysław Broniewscy… s. 435
- ↑ Janina i Władysław Broniewscy… s. 609
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Literatura polska. Przewodnik encyklopedyczny. Red. J. Krzyżanowski [i in.]. T. 1. Wwa 1984.
- Współcześni polscy pisarze i badacze literatury: słownik biobibliograficzny. Pod red. J. Czachowskiej [i in.]. T. 1. Wwa 1994.
- P. Kuncewicz: Leksykon polskich pisarzy współczesnych. T. 1. Wwa 1995.
- B. Szal: Ślub za trzy grosze. «Ziemia Kaliska» 1987 nr 51-52 s. 10, il.
- P. Kuncewicz: Agonia i nadzieja. T. 5: Proza polska po 1956. Wwa 1993.
- Звязда. 17 лістапада 1940
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Janina Broniewska z Kunigów pisarki.fandom.com
- Нарадзіліся 5 жніўня
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Расійскай імперыі
- Памерлі 17 лютага
- Памерлі ў 1981 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
- Члены ПАРП
- Члены Саюза польскіх пісьменнікаў
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Ваенныя Польшчы
- Ваенныя карэспандэнты
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Педагогі Польшчы
- Рэдактары Польшчы
- Пісьменніцы Беларусі