Ярамір
Выгляд
Звязаныя артыкулы | усе артыкулы з «Ярамір» |
---|---|
* Вызначэнне Ярамір у Вікіслоўніку. |
Ярамі́р, Яро́мер (стар. па-балгарску: Яромир, па-сербахарвацку: Jаромир, па-чэшску: Jaromír, стар. па-польску: Jaromiar, Jeromiar, Jeromier) — заходнеславянскае мужчынскае асабістае імя. Сустракаецца ў чэшскай, славацкай, польскай, сербскай, харвацкай мовах. Жаночая форма — Яраміра.
Мяніны адзначаюць 24 верасня, 18 лютага (Славакія).
Паходжанне і значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Складаецца з двух каранёў яра- і мір. Магчымыя значэнні:
- польскае jary (архаічнае) = «рухавы, малады, дужы»; mir = «аўтарытэт, прэстыж»
- верхнелужыцкае jara = «вельмі»; měr = «мір»
- чэшскае jaro = «вясна»; mír = «мір»
- стараславянскае яр = «сонца»; мір = «мір, сьвет»
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Ярамір — біскуп пражскі
- Ярамір Вэйвода — чэшскі кампазітар
- Ярамір Чэшскі — князь Чэхіі
- Ярамір Ягр — чэшскі хакеіст