Перайсці да зместу

Яфім Ізраілевіч Злацін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яфім Ізраілевіч Злацін
Дата нараджэння 20 жніўня 1913(1913-08-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 1965(1965-08-23) (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў артылерыя
Гады службы 19351937 , 19421945
Званне лейтэнант
Часць 225-ы гвардзейскі стралковы полк 78-й гвардзейскай стралковай дывізіі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Яфім Ізраілевіч Злацін (2 верасня 1913, Магілёў23 жніўня 1965) — Герой Савецкага Саюза.

Нарадзіўся ў рабочай яўрэйскай сям’і. Скончыў рабфак у Днепрапятроўску. У Чырвонай Арміі з 1935 года. У 1937—1941 гадах працаваў у Магілёве. У Вялікую Айчынную вайну з 1942 года на Варонежскім, Стэпавым, 1-м Украінскім і 2-м Украінскім франтах. Камандзір мінамётнага ўзвода сяржант Я. І. Злацін вызначыўся 24—25 верасня 1943 года пры фарсіраванні Дняпра на тэрыторыі Украіны. Узвод пад яго камандаваннем фарсіраваў раку на поўдзень ад Крамянчуга, адбіў некалькі контратак ворага, знішчыў 9 кулямётных і 3 мінамётныя кропкі і каля роты гітлераўцаў. Цяжка паранены, Я. І. Злацін не пакінуў поля бою. У 1944 годзе скончыў Ленінградскае ваенна-палітычнае вучылішча імя Энгельса. Дэмабілізаваны ў 1945 годзе па хваробе. Да 1964 года на гаспадарчай рабоце ў Маскве.

Званне Героя Савецкага Саюза Я. І. Злаціну прысвоена 26.10.1943 г. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.

Зноскі