Яўген Аляксандравіч Шаўчэнка
Поўнае імя | Яўген Аляксандравіч Шаўчэнка | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
6 чэрвеня 1996[1][2] (28 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||||||||
Вага | 70 кг[3] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Арсенал | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Яўген Шаўчэнка (нар. 6 чэрвеня 1996, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Арсенал» з Тулы.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», у 2013 годзе пачаў выступаць за дубль клуба.
У чэрвені 2014 года галоўным трэнерам «Мінска» стаў Андрэй Пышнік, які да таго ўзначальваў дубль. Новы трэнер адразу запрасіў Шаўчэнку разам з іншымі маладымі гульцамі ў асноўную каманду. 6 ліпеня 2014 года Яўген дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 68-й хвіліне ў матчы з «Нафтанам» (4:0). У канцы сезона стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе мінскага клуба. 29 лістапада 2014 года адзначыўся галявой перадачай у матчы з брэсцкім «Дынама» (3:1).
У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[4]. У сезоне 2015 выступаў пераважна за дубль сталічнага клуба, таксама ўдзельнічаў у Юнацкай Лізе чэмпіёнаў. У Вышэйшай лізе ў 5 матчах выхадзіў на замену. У сезоне 2016 здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе мінчан, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. З мая 2017 года стаў трывала выступаць у аснове мінчан, аднак у верасні страціў месца ў складзе. У сезоне 2018 прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату і забіў 5 галоў.
У студзені 2019 года падпісаў новы кантракт са сталічным клубам[5]. У сезоне 2019 заставаўся трывалым іграком стартавага складу.
У студзені 2020 года было абвешчана аб пераходзе Шаўчэнкі ў брэсцкае «Дынама»[6]. Не здолеў замацавацца ў складзе каманды, выхадзіў на замену, а часам заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2020 года перабраўся ў брэсцкі «Рух»[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2020 года падпісаў паўнавартасны кантракт з «Рухам»[8].
У сезоне 2021 працягваў выступаць пераважна ў стартавым складзе брэсцкай каманды. У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як клуб зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[9], дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2023 года падоўжыў пагадненне з жодзінцамі[10]. У студзені 2024 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» па заканчэнні кантракта[11]. Неўзабаве адправіўся ў тульскі «Арсенал» і ў лютым афіцыйна стаў іграком клуба[12].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. 11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Украіны, выйшаўшы на замену ў другім тайме.
13 кастрычніка 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2023
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Мінск | 24 | 3 | |
2014 | Д1 | Мінск | 6 | 0 | |
2015 | Д1 | Мінск | 5 | 0 | |
2016 | Д1 | Мінск | 17 | 3 | |
2017 | Д1 | Мінск | 19 | 0 | |
2018 | Д1 | Мінск | 30 | 5 | |
2019 | Д1 | Мінск | 29 | 4 | |
2020 (1) | Д1 | Дынама | 7 | 0 | |
2020 (2) | Д1 | Рух | 15 | 5 | |
2021 | Д1 | Рух | 26 | 3 | |
2022 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 30 | 6 | |
2023 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 26 | 4 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Evgeni Shevchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yevgeniy Shevchenko // FBref.com
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/evgeni_shevchenko/
- ↑ Зинович, Шумилов и Шевченко остаются в "Минске" (руск.). football.by (2 снежня 2014). Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Шевченко решил остаться в "Минске" (руск.). football.by (20 студзеня 2019). Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Шевченко стал игроком брестского "Динамо" (руск.). football.by (1 студзеня 2020). Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Брестские "Динамо" и "Рух" обменялись игроками (руск.). football.by (1 ліпеня 2020). Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Евгений Шевченко остается в "Рухе" (руск.). football.by (28 снежня 2020). Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" подписало контракт с Евгением Шевченко (руск.). football.by (16 сакавіка 2022). Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Евгений Шевченко продолжит выступать за "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (18 студзеня 2023). Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Евгений Шевченко расстался с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (29 студзеня 2024). Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Евгений Шевченко подписал контракт с "Арсеналом" (руск.). football.by (7 лютага 2024). Праверана 8 лютага 2024.