Яўген Вітольдавіч Корчыц
Яўген Вітольдавіч Корчыц | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1880 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1950 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хірург |
Навуковая сфера | хірургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Яўген Вітольдавіч Корчыц (29.03 (10.4). 1880, Ташкент — 16 мая 1950, Мінск) — беларускі хірург, Заслужаны дзеяч навукі БССР, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Абараніў першую доктарскую дысертацыю ў Мінскім медыцынскім інстытуце[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Ташкенце ў сям’і ваеннага.
Скончыў натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта, 1904 г.; медфак Маскоўскага ўніверсітэта.
У 1910 годзе — земскі ўрач у Дуброўна Магілёўскай губерні, у 1910—1913 гг. — у Сянно Мінскай губерні. У 1913—1915 гадах — хірург Ташкенцкай гарадской бальніцы.
Хірург ваенных шпіталяў, 1915—1922 гг. Асістэнт кафедры агульнай хірургіі Ленінградскага медінстытута, 1922—1926 гг., Старшы асістэнт факультэцкай хірургічнай клінікі медыцынскага факультэта БДУ, 1926—1928 гг. Доктарская ступень прысуджана ў 1927 г. Загадчык кафедры агульнай хірургіі медыцынскага факультэта БДУ, Беларускага медінстытута, 1928—1931 гг. Прысвоена вучонае званне прафесара ў 1929 г. Загадчык кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі ў 1929—1932 гг. Загадчык кафедры факультэцкай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1934—1941 гг., Адначасова загадчык кафедры хірургіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Узначальваў кафедру агульнай хірургіі Ташкенцкага інстытута ўдасканалення ўрачоў, кансультант эвакашпіталь 1941—1943 гг.
У 1943—1944 гадах — загадчык кафедры хірургіі Беларускага медінстытута ў Яраслаўлі, у 1944—1950 гадах — загадчык кафедры шпітальнай хірургіі МДМІ,
Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў пытанні агульнай і прыватнай хірургіі, нейрахірургіі, эндакрыналогіі, анкалогіі, уралогіі, гінекалогіі, артапедыі і траўматалогіі. Аўтар звыш 90 навуковых прац, манаграфій: «Агульны наркоз», 1931; «Хірургічнае лячэнне туберкулёзу лёгкіх», 1933, «Хірургічныя спленамегаліі», 1939; падручнікаў: «Методыка даследавання хірургічных хворых», 1931; «Антысептыкі і асептыкі», 1931; арганізатар аказання анкалагічнай і эндакрыналігічнай дапамогі насельніцтву рэспублікі.
Член супрацваллёвага і супрацьракавага камітэтаў, старшыня навуковага таварыства хірургаў БССР, 1936—1947 гг.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны дзвюма ордэнамі, медалямі, ганаровай граматай ВС БССР. Прысвоена ганаровае званне Заслужанага дзеяча навукі БССР.
Зноскі
- ↑ Родина И. Ф., Шишко Е. И. К истории защиты первой докторской диссертации в Минском медицинском институте // Вопросы истории медицины и здравоохранения БССР: Тизисы докладов IV научной конференции. Мн., 1984. X. 2. С. 10-11.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 424. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Вітольдавіч Корчыц у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Корчыц Яўген Вітольдавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 29 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1880 годзе
- Нарадзіліся ў Ташкенце
- Памерлі ў 1950 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Выпускнікі СПбДУ
- Выпускнікі МДУ
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Хірургі Беларусі
- Хірургі СССР