Кольчатыя чэрві

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кольчатыя чэрві

Дажджавы чарвяк роду Lumbricus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Annelida Lamarck, 1809

Класы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  64357
NCBI  6340
EOL  36
FW  7021

Кольчатыя чэрві (Annelida), анеліды, кальчацы — тып беспазваночных жывёл.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш высокаарганізаваныя чэрві з другаснай поласцю цела — цэломам. Даўжыня ад доляў міліметра да 3 м. Цела сегментаванае, укрыта тонкай кутыкулай. Колжасць сегментаў — да некалькіх соцень. На баках кожнага сегмента органы руху — параподыі.

Маюць добра развіты скурна-мускульны мяшок. Поласць цела раздзелена на камеры і запоўнена поласцевай вадкасцю.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваюць 3 класы:

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Паходзяць з сярэдняга кембрыю. Пашыраны ўсюды, жывуць у морах, прэсных вадаёмах, глебе. Сярод іх ёсць паразіты. На Беларусі найбольш пашыраны малашчацінкавыя чэрві і п'яўкі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Стрававальная сістэма складаецца з трох аддзелаў: пярэдняга, сярэдняга і задняга кішэчніка. Пярэдні аддзел уключае рот, ротавую поласць, глотку, стрававод, валляк, мускульны страўнік.

Дыханне праз кутыкулу, у некаторых ёсць шчэлепы. Большасць мае прымітыўную крывяносную сістэму замкнутага тыпу (сэрца няма). Органамі выдзялення з’яўляюцца пасегментна размешчаныя нефрыдыі. Нервовая сістэма мае каляглотачнае нервовае кольца і сегментарныя гангліі, злучаныя нервовымі перамычкамі ў выглядзе лесвіцы або брушнога нервовага ланцужка. Ёсць органы смаку, нюху. Органы слыху пабудаваны па тыпу лакатараў.

Раздзельнаполыя або гермафрадыты. Размнажэнне бясполае (пачкаванне) і палавое. Развіццё прамое або з ператварэннем (лічынка трахафора).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с. : іл. ISBN 978-985-03-1367-6.