Ёахім Лёў
| Ёахім Лёў | ||
| Агульная інфармацыя | ||
| Мянушка | "Ёгі" | |
| Нарадзіўся | 3 лютага 1960 (52 года) Шонаў (Шварцвальд), ФРГ |
|
| Грамадзянства | ||
| Рост | 182 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазіцыя | галоўны трэнер | |
| Інфармацыя пра клуб | ||
| Клуб | ||
| Кар'ера | ||
| Клубная кар'ера* | ||
| 1978—1980 | 71 (18) | |
| 1980—1981 | 4 (0) | |
| 1981—1982 | 24 (5) | |
| 1982—1984 | 65 (25) | |
| 1984—1985 | 24 (2) | |
| 1985—1989 | 116 (28) | |
| 1989—1992 | ||
| 1992—1994 | ||
| 1994—1995 | ||
| Нацыянальная зборная** | ||
| 1979—1980 | 4 (0) | |
| Трэнерская кар'ера | ||
| 1994 | ||
| 1994—1995 | ||
| 1995—1996 | асістэнт | |
| 1996—1998 | ||
| 1998—1999 | ||
| 1999—2000 | ||
| 2001 | ||
| 2001—2002 | ||
| 2003—2004 | ||
| 2004—2006 | ||
| 2006— | ||
|
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў. ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах. |
||
Ёа́хім Лёў (ням.: Joachim Löw; нар. 3 лютага 1960 года ў Шонаў, ФРГ) — былы нямецкі футбаліст, футбольны трэнер, з 1 жніўня 2006 года — галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Германіі, да таго цягам двух гадоў быў памочнікам Юргена Клінсмана.
Змест |
[правіць] Кар'ера гульца
Будучы футбалістам, выступаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы за футбольны клуб "Фрайбург", футбольны клуб "Штутгарт", футбольны клуб "Айнтрахт", футбольны клуб "Карлсруэ". Удзельнічаў у 4 матчах маладзёвай зборнай ФРГ. Завяршаў кар'еру гульца ў Швейцарыі напачатку 1990-х гг.
[правіць] Трэнерская кар'ера
[правіць] Першапачатковая праца з клубамі
Трэнерскую кар'еру Лёў пачаў яшчэ ў часы выступаў за швейцарскія клубы «Вінтэртур» і «Фраўэнфельд». У сезоне 1995/96 ён быў памочнікам галоўнага трэнера «Штутгарта» Рольфа Фрынгера, а пасля яго сыходу ў зборную Швейцарыі заняў месца настаўніка. З'яўляючыся трэнерам «Штутгарта», станавіўся ўладальнікам Кубка Германіі, а таксама фіналістам Кубка уладальнікаў кубкаў УЕФА 1997/98. Пасля гэтана фіналу Лёў ачоліў турэцкі футбольны клуб "Фенербахчэ", дзе прапрацаваў усяго год (трэцяе месца ў чэмпіянаце Турцыі). У сезоне 1999/2000 ачольваў "Карлсруэ", які гуляў тады ў другой Бундэслізе, але не здолеў дапамагчы клубу пазбегнуць вылету ў трэці дывізіён. У 2001 годзе вярнуўся на некаторы час у Турцыю, прыняўшы запрашэнне ад "Аданаспор", але правёў там усяго 3 месяцы.
У сезоне 2001/02 выйграў з «Тыролем» з Інсбрука чэмпіянат Аўстрыі (усяго 20 прапушчаных мячоў у 36 матчах). Нягледзячы на выйгрыш чэмпіянату, клуб быў абвешчаны банкрутам і расфармаваны, а Лёў застаўся без працы. У 2003 году ачоліў венскую "Аўстрыю" пасля сыходу Крыстафа Даўма.
[правіць] Зборная Германіі
1 жніўня 2004 года было абвешчана, што Лёў стаў памочнікам новага галоўнага трэнера зборнай Германіі Юргена Клінсмана, які прыйшоў на змену Рудзі Феллеру. Клінсман і Лёў пазнаёміліся, калі разам наведвалі трэнерскую школу. У зборнай пры Клінсмане Лёў меў ролю тактыка, дапаўняючы атакуючую стратэгію галоўнага трэнера. У чэрвені 2005 года зборная Германіі заняла трэцяе месца на Кубку Канфедэрацый у Германіі, саступіўшы ў драматычным паўфінале бразільцам 2:3, а ў матчы за трэцяе месца перагуляўшы мексіканцаў у дадатковы час 4:3. Ужо тады аформіўся востраатакуючы стыль немцаў, якія забілі ў 5 матчах турніру 15 мячоў, у т. л. па 2 разы забіўшы Бразіліі і Аргентыне.
На чэмпіянаце свету 2006 года у Германіі гаспадары выйгралі ўсе 3 матчы ў сваёй групе (Коста-Рыка — 4:2, Польшча — 1:0, Эквадор — 3:0). У 1/8 фінала дубль Лукаса Падольскі прынёс перамогу над Швецыяй (2:0). У чвэрцьфінале на Алімпійскім стадыёне у Берліне ў драматычным матчы па пенальці была зрынута зборная Аргентыны (1:1, 4:2 па пен.). У паўфінале немцы саступілі ў дадатковы час зборнай Італіі, якая забіла 2 мячы на 119-й і 120-й хвілінах. Гэта была першае ў гісторыі параза зборнай Германіі ў Дортмундзе. У матчы за трэцяе месца немцы ўпэўнена перагулялі каманду Партугаліі (3:1).
Пасля чэмпіяната свету Клінсман вырашыў не працягваць кантракт са зборнай, і новым настаўнікам зборнай Германіі стаў Лёў. Ёахіму дасталася ў сутнасці ўжо сфармаваная каманда, у якой працэс змены пакаленняў быў завершаны яшчэ ў перыяд працы Клінсмана. Лёў адразу заявіў, што будзе прытрымвацца таго кірунку, які было абраны разам з Клінсманам. Ёахім прытрымваецца традыцыйнай для немцаў схемы 4-4-2, з адным апорным паўабаронцам і моцнымі флангамі.
— Любоў да атакуючага стылю ў мяне ў крыві, — кажа Лёў. — Я аддаю перавагу рызыцы і заўсёды патрабую ад сваёй каманды, каб яна гуляла ў футбол, які добра глядзіцца збоку. Гэты стыль мне падабаецца, і я не жадаю з ім расставацца.
[правіць] Асоба Ёахіма Лёва
Ёахім Лёў уважліва сочыць за сваёй фізічнай формай, штораніцы робіць прабежкі. Спіць не менш за восем гадзін у суткі, даспадобы ездзіць на высокай хуткасці на сваім Mercedes класа М. Жонны, імя жонкі - Даніэла. У нямецкіх СМІ яго ахрысцілі мянушкай «Ёгі».
Заўжды стылёва і з густам апрануты. Навучаўся на камерсанта аптовага гандлю. Калі размова заходзіць за яго асабістае жыццё, вельмі закрыты, і вельмі рэдка дае адказы на пытанні кшталту такіх:
- Ваш любімы музыка? - Уда Юргенс.
- Любімы напой? - Мінеральная вада.
- Любімая кухня? - Італьянская. Рыба, тартэліні.
- Якой краіне аддаеце перавагу для адпачынку? - Італіі.
- Любімая вопратка? - Лазневы халат.