Іаган Готфрыд Гале
| Іаган Готфрыд Гале | |
| Johann Gottfried Galle | |
Іаган Готфрыд Гале |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Навуковая сфера: | |
| Альма-матэр: | |
| Подпіс | |
Іаган Готфрыд Гале (ням.: Johann Gottfried Galle; 9 чэрвеня 1812, Радыс - 10 ліпеня 1910, Патсдам) — нямецкі астраном. У 1835 пачаў працаваць памочнікам І. Ф. Энке ў Берлінскай абсерваторыі. З 1851 па 1897 быў дырэктарам абсерваторыі і прафесарам універсітэта ў Брэслаў (цяпер Вроцлаў).
Змест |
Біяграфія [правіць]
Скончыў Берлінскі ўніверсітэт, з 1835 пачаў працаваць памочнікам І. Ф. Энке ў Берлінскай абсерваторыі. З 1851 па 1897 быў дырэктарам абсерваторыі і прафесарам універсітэта ў Брэслау (цяпер Вроцлаў).
У 1872 г. упершыню прапанаваў вызначаць паралакс Сонца па назіраннях малых планет падчас іх супрацьстаянняў. У гэтым жа годзе пры назіранні малой планеты Фоксі (№ 25) вывеў паралакс Сонца 8,87″.
На працягу свайго жыцця ён вывучаў каметы, і ў 1894 (з дапамогай свайго сына Андрэаса Гале) ён выдаў табліцу-агляд з элементамі арбіт 178 камет. Сам ён выявіў тры каметы на працягу кароткага прамежку: з 2 снежня 1839 да 6 сакавіка 1840. У 1872 г. устанавіў тоеснасць метэорнага патока Андрамедыдаў з каметай Біелы, якая распалася. У 1843 г. выявіў унутранае кольца Сатурна.
23 верасня 1846 годзе атрымаў ліст ад У. Левер'е з просьбай правесці пошук заўранавай планеты па прадвылічаным ім каардынатам. У той жа вечар Гале адшукаў новую планету, якая атрымала пазней назва Нептун.
У яго гонар названы кратары на Месяцы і на Марсе, кольца Нептуна і астэроід № 2097 (Гале).
Адкрыццё Нептуна [правіць]
Галоўнае дасягненне навуковай кар'еры Гале — адкрыццё планеты Нептун па разліках У. Левер'е. Доктарская дысертацыя Гале, скончаная ў 1845, была скарочаным і крытычным абмеркаваннем назіранняў Урана Оле Ромерам у перыяд з 20 кастрычніка да 23 кастрычніка 1706. Прыблізна ў 1845 ён паслаў копію дысертацыі Урбену Левер'е, але атрымаў адказ годам пазней, 23 верасня 1846, у адказе Левер'е папытаў, каб ён (Гале) паглядзеў на вызначаную вобласць неба, каб знайсці прадказаную новую планету, якая растлумачыць адхіленні ў руху Урана. У тую ж самую ноч, пасля таго, як Энке даў яму дазвол (сам Энке не падтрымліваў Гале), аб'ект, які адпавядае апісанню, быў знойдзены, і за наступныя два вечары было пацверджана, што ён з'яўляецца новай планетай[1].
Зноскі
- ↑ http://astronomers.name/galle.html/ Астраномы — біяграфічны даведнік. Гале.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іаган Готфрыд Гале