Чарнавіцкая вобласць
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Украіна |
| Афіцыйная мова | украінская |
| Насельніцтва (2005) |
0,906 млн. (25-е месца) |
| Шчыльнасць | 112,16 чал./км² |
| Плошча | 8,097 тыс. км² |
| Вышыня над узр-м мора - Найвышэйшая кропка |
1574 м |
| Код аўта. нумароў | СЕ |
| Афіцыйны сайт | |
| Чарнавіцкая вобласць на Вікісховішчы | |
Чарнаві́цкая во́бласць (укр.: Черніве́цька о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Украіне. Плошча вобласці складае 8,097 тыс. км². Насельніцтва — 0,908 млн. чалавек (2005). Адміністрацыйны цэнтр — горад Чарнаўцы.
Змест |
Геаграфічныя звесткі [правіць]
Месцазнаходжанне [правіць]
Размешчаная на паўднёвым захадзе Украіны, на тэрыторыі Паўночнай Букавіны.
Мяжуе з Івана-Франкоўскай на захадзе, Цярнопальскай і Хмяльніцкай абласцямі на поўначы, Вінніцкай вобласцю на ўсходзе, Румыніяй і Малдовай на поўдні.
Рэльеф [правіць]
Вобласць размешчаная ў межах Карпатаў, Перадкарпацця і Пакуцка-Бесарабскага ўзвышша.
Карысныя выкапні [правіць]
Вобласць багатая на прыродныя рэсурсы. На тэрыторыя Букавіны выяўленыя 4 нафтагазаносныя радовішчы. У апошнія гады адрытыя больш за дзесяць нафтагазаперспектыўных плошчаў у Выжніцкім, Старожынецкім і Путыльскім раёнах.
У недрах знаходзіцца даволі шмат каштоўных будаўнічых матэрыялаў. У Надднястроўі ў басейне р. Прут знаходзяцца значныя паклады гіпсу і ангідрыду. Паўночныя і ўсходнія раёны вобласці багатыя на мергелі і крэйду. У горадзе Краснаільск знаходзіцца перспектыўнае радовішча мармуру.
На тэрыторыі вобласці таксама ёсць паклады кварцытаў, сланцаў, кухарскай солі; крыніцы мінеральнай вады кшталту «Баржомі».
Водныя аб'екты [правіць]
На тэрыторыі вобласці налічваецца звыш 70 рэчак, якія належаць да басейнаў Дуная і Днястра. Аснову рачной сістэмы края складаюць Днестр, Прут, Сiрат, Чарамош.
Гісторыя [правіць]
За апошнія 650 годаў тэрыторыя Паўночнай Букавіны ўваходзіла ў склад розных дзяржаў:
- на працягу 415 год (1359—1774 гг.) яна была ў складзе Малдаўскага княства;
- на працягу 143 год (з 1775 па 1918 гг.) — Габсбургскай Аўстрыі і Аўстра-Венгрыі;
- амаль 25 год (у перыяд 1918—1940 і 1941—1944 гг.) — Румыніі.
- амаль 48 год (1940—1941 і 1944—1991 гг.) паўночная частка Букавіны ўваходзіла ў склад УССР, а адпаведна і СССР.
З 1991 года Чарнавіцкая вобласць — складовая частка незалежнай Украіны.
Адміністрацыйны падзел [правіць]
Вобласць налічвае 11 адміністрацыйных раёнаў, 11 гарадоў, з якіх 2 — абласнога значэння, 8 гарадоў, 398 вёсак.