Ігар Уладзіміравіч Голубеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Уладзіміравіч Голубеў
Фатаграфія
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1961(1961-06-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 сакавіка 2024(2024-03-01)[1] (62 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Жанр манументальная скульптура[d] і станковая скульптура[d]
Вучоба
Член у

І́гар Уладзі́міравіч Го́лубеў (10 чэрвеня 1961(1961-06-10), Віцебск1 сакавіка 2024(2024-03-01)[1]) — беларускі скульптар.

«Вечны вандроўнік» — помнік Язэпу Драздовічу ў Мінску. Скульптар Ігар Голубеў, архітэктар Вячаслаў Марухін.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1990 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, вучыўся ў Анатоля Анікейчыка, Анатоля Арцімовіча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1992 года. З 1996 года — сябра Беларускага саюза мастакоў.

Жыў і працаваў у Мінску. Пахаваны на Мазурынскіх могілках у Віцебску[A].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у манументальнай і станковай скульптуры. Стварыў помнікі Язэпу Драздовічу (1993)[2], «Архангел Міхаіл, які перамагае дракона» (1996), Ефрасінні Полацкай (1999; усе ў Мінску), Напалеону Орду ў Іванаве (1997)[3], Уладзіміру Караткевічу ў Оршы, Ефрасінні Полацкай у Полацку, Васілю Цяпінскаму і Сымону Буднаму ў дворыку БДУ ў Мінску[4], выканаў бюст Мікалая II для Старой Русы (Расія)[5]. Выканаў скульптуры «Бабёр, які сядзіць на лаўцы» ў Бабруйску (2005), «Андрэй Полацкі» ў Полацку (2008), «Русалка» ў Лепелі (2009), «Скабар» у Пскове (2014)[6], «Маці Божая» ў Мёрах[7], «Закаханыя» (разам з Сяргеем Сотнікавым) на станцыі Багушэўская ў Багушэўску (2024)[8]. Аўтар станковых кампазіцый «Памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны прысвячаецца» (1992), «Пісьмо з фронту» (1992), «Грунвальдаская бітва» (1993) і іншых[9].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. сектар 23, нумар 11/15

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Памёр вядомы беларускі скульптар Ігар Голубеў — 2024. Праверана 20 сакавіка 2024.
  2. Скульптар Ігар Голубеў у Германавічах . Museum.by (1 жніўня 2021). Праверана 9 сакавіка 2024.
  3. Наполеон Орда собрал на юбилей (руск.). Янаўскі Край (13 кастрычніка 2022). — «Вспомнить человека, который писал историю нашей земли, на ивановской земле в среду собрались все те, кто причастен к сохранению памяти нашего знаменитого земляка. Руководители и работники учреждений культуры райисполкома, представители местных органов власти, Игорь Голубев, скульптор, благодаря которому в центре города появился памятник Наполеону Орде...»  Праверана 9 сакавіка 2024.
  4. Памёр скульптар Ігар Голубеў . Наша Ніва. Праверана 3 сакавіка 2024.
  5. Старая Русса ждёт последнего царя | Портал 53. portal-vn.ru. Праверана 9 сакавіка 2024.
  6. Памятник Скобарю в Пскове в городе "Псков" (руск.). Гид-Эксперт. Праверана 9 сакавіка 2024.
  7. Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB асвяціў фігуру Маці Божай у Мёрах | Каталіцкі Веснік . catholicnews.by. Праверана 9 сакавіка 2024.
  8. В Богушевске открыли скульптуру «Эхо любви» | Новости | Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайт. (руск.). vitebsk-region.gov.by. Праверана 9 сакавіка 2024.
  9. ЭКБ 2012, с. 80.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]