Іенг Сары
| Іенг Сары អៀង សារី |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 4 чэрвеня 1976 — 7 студзеня 1979 | |||
| Папярэднік: | Сарын Чак | ||
| Пераемнік: | Хун Сен | ||
| Партыя: | Чырвоныя кхмеры | ||
| Нараджэнне: | 24 кастрычніка 1925 (86 гадоў) Лёнг Ва, акруга Ча Вінь |
||
Іенг Сары (кхмер. អៀង សារី [ʔiǝŋ saːriː]), пры нараджэнні Кім Чанг (24 кастрычніка 1925, Ленг Ва, акруга Ча Вінь, В'етнам) — адзін з найбольш уплывовых дзеячаў рэжыму «чырвоных кхмераў», у гады дыктатуры Пол Пота (1975 - 1979) - займаў пасады намесніка прэм'ер-міністра і міністра замежных спраў «Дэмакратычнай Кампучыі». У друку называўся «другім чалавекам» кампучыйскага рэжыму (у савецкім друку нават выкарыстоўваўся тэрмін «рэжым Пол Пота - Іенг Сары»). На справе ж Іенг Сары быў «нумарам трэцім», бо імя «нумар два», Нуон Чэа, было практычна невядомае за мяжой і мала вядомае ў самой Камбоджы.
Кхмер па бацьку, кітаец па маці. Нарадзіўся на паўднёвым-захадзе В'етнама. Уступіўшы ў шэрагі «чырвоных кхмераў», змяніў сваё в'етнамскае імя Кім Чанг на кхмерскія Іенг Сары. Быў шваграм Пол Пота, разам з ім вучыўся ў Парыжы, сустракаўся з дзеячамі французскага левага руху (уключаючы Ж.-П. Сартра).
Вярнуўшыся ў Камбоджу, быў абраны ў ЦК Працоўнай партыі Кампучыі ў верасні 1960 г.
Пасля паразы чырвоных кхмераў і іх пераходу да тактыкі партызанскай вайны працягваў захоўваць кіруючыя пазіцыі ў іх руху да 1996 г., калі здаўся ўладам Камбоджы. Пасля гэтага ў 1996-2007 гг. пражываў пад аховай на віле ў Пнампені, кантраляваў здабычу каштоўных камянёў на мяжы з Тайландам. 12 лістапада 2007 арыштаваны разам з жонкай Іенг Тырыт для прыцягнення да адказнасці перад трыбуналам па злачынствах супраць чалавецтва ў Камбоджы.
16 снежня 2009 трыбунал прад'явіў яму афіцыйнае абвінавачванне ў генацыдзе, за яго ўдзел у забойствах в'етнамскай і мусульманскай меншасцяў у Камбоджы.
[правіць] Спасылкі
| Гэта пачатак артыкулу пра палітычнага дзеяча. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |