Ілья Васілевіч Салей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілья Васілевіч Салей
Род дзейнасці адвакат
Дата нараджэння 30 жніўня 1991(1991-08-30) (32 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар

Ілья Васільевіч Салей (нар. 30 жніўня 1991 года, Рослаўль, РСФСР, СССР) — беларускі юрыст, адвакат. Юрыст перадвыбарчага штаба Віктара Бабарыкі на выбарах Прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе. Былы палітычны зняволены, вязень сумлення паводле меркавання праваабарончай арганізацыі Amnesty International.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 30 жніўня 1991 года ў сям’і юрыстаў. У 2008 годзе з адзнакай скончыў лінгвістычную гімназію № 7 у Мінску. У 2013 з адзнакай скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Лаўрэат імянной стыпендыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі імя Івана Шамякіна ў падтрымку таленавітай моладзі. У 2014 годзе скончыў магістратуру школы права Д’юкскага ўніверсітэта (ЗША). Не жанаты.

Юрыдычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Большую частку кар’еры правёў у юрыдычнай фірме Borovtsov & Salei (Мінск). Практыкаваў у юрыдычных фірмах Wilmer Cutler Pickering Hale & Dorr, Freshfields Bruckhaus Deringer, Marks & Sokolov. Эксперт Сусветнага банка у глабальным даследаванні спрыяльнасці вядзення бізнесу Doing Business. У 2019—2020 гадах прызнаны адным з найлепшых і найбольш перспектыўных маладых юрыстаў Беларусі юрыдычнымі даведнікамі Chambers, Legal 500[1] IFLR1000[2].

Прэзідэнцкія выбары 2020 года[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2020 года далучыўся да перадвыбарчага штабу Віктара Бабарыкі, які абвясціў намер ўдзельнічаць у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2020 года. Пасля затрымання Віктара Бабарыкі спецслужбамі Беларусі 18 чэрвеня 2020 года прадстаўляў яго інтарэсы і інтарэсы перадвыбарчага штабу ў якасці адваката ў раённых і абласных выбарчых камісіях, а таксама ў ЦВК Беларусі. Юрыст і адзін з кіраўнікоў перадвыбарчага штаба Віктара Бабарыкі. 20 чэрвеня 2020 года з Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам падаў дакументы на рэгістрацыю Віктара Бабарыкі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Беларусі[3]. За дзень да пасяджэння ЦВК падставы для адмовы адсутнічалі[4]. Пасля адмовы ў рэгістрацыі Віктара Бабарыкі ў якасці кандыдата разам з Марыяй Калеснікавай падаў у ЦВК скаргу на адмову ў рэгістрацыі[5].

Пасля аб’яднання перадвыбарчых штабоў Бабарыкі, Валерыя Цапкалы і Святланы Ціханоўскай аказваў юрыдычную падтрымку камандзе Ціханоўскай. Суправаджаў Ціханоўскую, Калеснікаву і Вераніку Цапкала падчас перадвыбарчага тура па Беларусі для правядзення агітацыйных мітынгаў. Пасля абвяшчэння ЦВК афіцыйных вынікаў выбараў сумесна з Максімам Знакам дзейнічаў ў якасці адваката і падаў ад імя кандыдата Ціханоўскай скаргу ў Вярхоўны суд Беларусі з патрабаваннем прызнання вынікаў выбараў несапраўднымі праз наяўнасць шматлікіх парушэнняў выбарчага заканадаўства[6]. Вярхоўны суд адмовіў у прыняцці скаргі да разгляду[7].

Пасля выбараў[правіць | правіць зыходнік]

Аказваў юрыдычную падтрымку і быў адвакатам члена Прэзідыума Каардынацыйнага савета Марыі Калеснікавай. У якасці адваката суправаджаў Калеснікаву ў Генеральную пракуратуру Беларусі для падачы заявы аб правядзенні праверкі па фактах гвалту і злоўжывання паўнамоцтвамі супрацоўнікамі міліцыі падчас масавых акцый пратэсту пасля выбараў, а таксама ў Следчы камітэт Беларусі на допыт у якасці сведкі па крымінальнай справе, узбуджанай генеральным пракурорам Беларусі Аляксандрам Канюком паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь») па факце стварэння Каардынацыйнага савета[8]. Справа была распачатая пасля публічнай заявы Аляксандра Лукашэнку пра спробу захопу ўлады[9]. Пасля знікнення Калеснікавай 7 верасня 2020 года і спробы яе гвалтоўнага вывазу з краіны спецслужбамі Беларусі рабіў намаганні па яе пошуку[10].

Затрыманне па справе Каардынацыйнай рады[правіць | правіць зыходнік]

9 верасня 2020 года затрыманы Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна[11]. 11 верасня 2020 года заключаны пад варту ў СІЗА № 1 Мінска[12].

18 верасня 2020 года прыцягнуты ў якасці абвінавачанага па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі («заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь») па той жа справе, па якой быў раней сведкам. Следства, пракуратура і суды адхілілі ўсе пададзеныя абаронай хадайніцтвы і скаргі на заключэнне пад варту і прыцягненне ў якасці абвінавачанага[13].

15 красавіка 2021 года мера стрымання змененая на заклад[14]. 13 жніўня 2021 года стала вядома, што Салей пакінуў тэрыторыю Беларусі і знаходзіцца ў Варшаве[15].

Рэакцыя на арышт[правіць | правіць зыходнік]

10 верасня 2020 года ў сумеснай заяве дванаццаці арганізацый, у тым ліку праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хельсінкскага камітэта і Беларускага ПЭН-цэнтра быў названы палітычным зняволеным[16][17]. 11 верасня 2020 года праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Салея вязнем сумлення[18][19]. 23 верасня 2020 года шэфства над палітвязнем узяў Роберт Бедронь, дэпутат Еўрапейскага парламента[20][21].

Еўрапейскі Саюз і ЗША лічаць крымінальны пераслед Салея палітычна матываваным. Міжнародная асацыяцыя юрыстаў, Супольнасць юрыстаў Англіі і Уэльса[22], Амерыканская асацыяцыя юрыстаў[23] і Асацыяцыя выпускнікоў Д’юкскага ўніверсітэта[24] выступілі з публічнай заявай з патрабаваннем неадкладнага вызвалення.

Быў адным з удзельнікаў сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з палітычнымі зняволенымі, якая адбылася ў СІЗА КДБ 10 кастрычніка 2020 года[25].

Зноскі

  1. Belarus - COMMERCIAL, CORPORATE AND M&A. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021.
  2. Illia Salei - Borovtsov & Salei - Belarus. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021.
  3. ЦИК принял документы на регистрацию Бабарико. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021.
  4. ЦИК проверил документы Бабарико. Адвокаты: Оснований для отказа в регистрации кандидатом нет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2021.
  5. Без очереди. Представители штаба Бабарико подали жалобы в ЦИК. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021.
  6. В суд от имени Тихановской подали жалобу о непризнании выборов и 25 папок с доказательствами нарушений(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021.
  7. Верховный суд отказал всем экс-кандидатам в президенты в возбуждении дела по жалобам(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020.
  8. Мария Колесникова сходила на допрос в СК и записалась на прием к Носкевичу(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021.
  9. Конюк: по факту создания координационного совета возбуждено уголовное дело. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021.
  10. Belarus opposition figure Kolesnikova 'tore up passport at border'. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2021.
  11. Адвоката Колесниковой Илью Салея задержали по уголовному делу(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021.
  12. Адвокат Колесниковой Илья Салей заключен под стражу(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021.
  13. Конюк: по факту создания координационного совета возбуждено уголовное дело(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2021.
  14. Юриста штаба Бабарико выпустили из-под домашнего ареста. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021.
  15. "Юрист штаба Бабарико Илья Салей уехал из Беларуси".
  16. Патрабуем неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай, Максіма Знака і Іллі Салея . Правозащитный центр «Весна» (10 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2021.
  17. Калеснікава, Знак і Салей прызнаныя палітвязнямі . Радио Рация (10 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2021.
  18. Заявление. Беларусь: «Похищают лучших из нас». Произвольные аресты и принудительные высылки из страны ведущих оппозиционеров (руск.). Amnesty International (11 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020.
  19. Illia Salei is a prisoner of conscience. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2021.
  20. Members of Parliament from Germany, Poland and Switzerland take over godparenthood for Liliya Ulasava, Illia Salei, Vital and Yahor Prakapchuk (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (22 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021.
  21. У палітзняволеных Ліліі Уласавай, Іллі Салея, Віталя і Ягора Пракапчукоў з'явіліся “хросныя” . Правозащитный центр «Весна». Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021.
  22. Arrest and detention of lawyers in Belarus. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021.
  23. Imprisonment of lawyers Maksim Znak, Illia Salei and Liliya Vlasova. Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2021.
  24. Duke community members call for release of detained Belarusian opposition lawyer Salei LLM ’14. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021.
  25. Лукашенко встретился с лидерами оппозиции в СИЗО КГБ. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]