Інле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інле
бірм.: အင်း
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 880 м
Даўжыня
  • 22 км
Шырыня 10 км
Плошча 116 км²
Найбольшая глыбіня 3,6 м
Сярэдняя глыбіня 1,5 м
Размяшчэнне
Краіна  М’янма
Інле (М'янма)
Інле
Інле
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інле (бірм.: အင်း) — прэснаводнае возера ў М’янме, другое па плошчы ў краіне. Агульная плошча паверхні — 116 км².

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Возера Інле месціцца на поўдні Шанскага нагор’я. Лічыцца, што возера сфарміравалася ў выніку паступовага размывання шматлікімі рэчкамі і ручаямі вапняковай паверхні. Узровень вады сезонна змяняецца. Падчас мусонаў глыбіня можа дасягаць 3,7 м.

Заходні і паўночны берагі нізкія, пакрытыя зараснікамі, утрымоўваюць тарфяныя адкладанні. На паўночна-ўсходнім беразе ёсць гарачая крыніца са шчолачнай вадой.

Возера насяляюць 35 відаў рыб (17 з іх — эндэмікі), 45 відаў слімакоў (30 эндэмікаў), 1 эндэмічны від крабаў. Эндэмічны від карпа з’яўляецца важным відам для здабычы. Увосені на возеры спыняецца каля 20 000 пералётных гарбатак. Акрамя таго, на берагах гняздуе рэдкі від журава.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Берагі возера Інле насяляе народ інтха, які будуе свае вёскі на па́лях на плыткаводных участках. Галоўным транспартным сродкам з’яўляюцца лодкі. Інтха займаюцца рыбалоўствам, а таксама ствараюць плавучыя агароды. У нашы дні ў навакольных паселішчах таксама жывуць шаны, карэны і прадстаўнікі іншых народаў. Большасць вернікаў спавядае будызм у форме Тхеравада. Храмы і ступы будуюцца з пясчаніку, які здабываюць каля возера.

Інле — важная турыстычная славутасць М’янмы.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 г. возера Інле было абвешчана паркам спадчыны АСЕАН. Водна-балотныя ўгоддзі (5 797,6 га) трапілі ў 2004 г. пад ахову Рамсарскай канвенцыі. У 2015 г. возера трапіла ў спіс біясферных рэзерватаў ЮНЕСКА.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]