Іозеф Готліб Кёльройтэр
| Іозеф Готліб Кёльройтэр | |
| ням.: Joseph Gottlieb Kölreuter | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
11 лістапада 1806 (73 года) |
| Месца смерці: | |
| Навуковая сфера: | |
| Альма-матэр: | |
| Сістэматык жывой прыроды | ||
|
Аўтар найменняў шэрагу батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Kölr.».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI |
||
Іозеф Готліб Кёльройтэр (ням.: Joseph Gottlieb Kölreuter; 27 красавіка 1733 - 11 лістапада 1806) — нямецкі батанік.
Кёльройтэр ў 1748 годзе паступіў у Цюбінгенскі ўніверсітэт, дзе вывучаў медыцыну і натуральныя навукі. Падчас навучання зблізіўся з Іаганам Георгам Гмелінам, вядомым даследчыкам Сібіры, прафесарам медыцыны і батанікі ў Цюбінгене. У 1753 годзе пераехаў у Страсбургскі ўніверсітэт, а праз год вярнуўся ў Цюбінген, дзе 1755, абараніў дысертацыю «De insectis coleopteris nec non de plantis quibusdam rarioribus».
Па рэкамендацыі свайго настаўніка і сябра Іагана Гмеліна быў выкліканы ў Пецярбург і ў 1756 вызначаны ад'юнктам батанікі ў Акадэмію навук. У 1756-1760 гадах правёў першыя вопыты па штучнай гібрыдызацыі раслін, вынікі 136 вопытаў былі апублікаваныя.
Пакінуў акадэмію ў 1761 годзе; памёр у Карлсруэ.
Акрамя дысертацыі, апублікаваў некалькі артыкулаў заалагічнага і батанічнага ўтрымання ў "Новых каментарыях" Акадэміі (т. VII-XIX), у «Nova Acta» і «Mémoires», якія пазначаны ў Richter's «Geschichte der Medicin in Russland» (т. III, стар 469 і сл.); «Vorläufige Nachricht von einigen das Geschlecht der Pflanzen betreffenden Versuchen» (Лейпцыг, 1761-1766 (ням.)).
Кёльройтэр першым указаў на ролю насякомых пры апыленні кветак.
Імем Кёльройтэра Эрык Лаксман ў 1772 годзе назваў род дрэў - Кёльройтэрыя (Koelreuteria Laxm.)
Літаратура[правіць]
- Іозеф Готліб Кёльройтэр // БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.243-244
| Гэта пачатак артыкула пра вучоных-біёлагаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |