Іост ван дэн Вондэл
| Іост ван дэн Вондэл | |
| Joost van den Vondel | |
Філіпс Конінк. Партрэт Іоста ван дэн Вондэла |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Род дзейнасці: | |
| Кірунак: | |
| Жанр: | |
Іост ван дэн Вондэл[1] (нідэрл. Joost van den Vondel; 17 лістапада 1587, Кёльн — 5 лютага 1679, Амстэрдам) — выбітны паэт і драматург Нідэрландаў, адзін з найбольш яскравых прадстаўнікоў «Залатога стагоддзя» нідэрландскай літаратуры. Сваёй творчасцю заклаў асновы сучаснай нідэрландскай літаратурнай мовы.
Біяграфія [правіць]
Сын купца-анабаптыста, які перасяліўся падчас рэлігійных ганенняў ў Кёльн. Малады Вондэл таксама быў прызначаны для купецкай прафесіі. Перасяліўшыся ў 12-гадовым узросце ў Амстэрдам, пачаў займацца паэзіяй ў школах «рыторыкі», дзе атрымаў гуманітарную адукацыю і засвоіў старажытныя мовы.
Творы Вондэла ахопліваюць амаль усе віды паэтычнай творчасці: ён — аўтар лірычных, эпічных і дыдактычных вершаў, а таксама шматлікіх драм (усяго 32), якія прынеслі яму сусветную вядомасць. Перакладаў французскіх, італьянскіх і антычных аўтараў.
У Нідэрландах Адраджэнне супадала з нацыянальным вызваленнем і Рэфармацыяй, і творчасць Вондэла адлюстроўвала ўсе гэтыя гістарычныя рухі. У александрыйскіх вершах ён узносіць веліч краіны, рост гандлёвых гарадоў, подзвігі галандцаў на сушы і морах, у вершах антычнай формы апявае нацыянальны рух супраць іспанцаў («Geboortklock van Willem van Nassau», 1626 і інш.)
Бібліяграфія [правіць]
- Baumgartner A., Joost van den Vondel, Freiburg, 1882.
- Looten C., Etude littéraire sur le poète néerlandais Vondel, Lille, 1889.
- Hack, J. van den Vondel, Hamburg, 1890.
- Alberdingk Thijm J. A., Portretten van Joost van den Vondel, Amst., 1895.
- Kalff G., Vondel leven, 2-е изд., Haarlem, 1902;
- Brandt G., Leven van Vondel, reitgeg. door J. Hoeksma, Amst., 1905.
- Simons J., Vondel dramatick, Amst., 1912.
- Edmundson, Milton and Vondel, Lpz., 1885.
- Kollwijn, Ueber d. Einfluss d. Holländisch. Dramas.
Зноскі
- ↑ Напісанне Іост ван дэн Вондэл у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.4. Мн., 1997, С.271
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіту
- Нарадзіліся 17 лістапада
- Нарадзіліся ў 1587 годзе
- Нарадзіліся ў Кёльне
- Памерлі 5 лютага
- Памерлі ў 1679 годзе
- Памерлі ў Амстэрдаме
- Драматургі Нідэрландаў
- Драматургі XVII стагоддзі
- Паэты Нідэрландаў
- Галандскамоўныя паэты
- Галандскамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі барока
- Пісьменнікі XVII стагоддзя
- Асобы на банкнотах