Ісароку Ямамота
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ісароку Ямамота (4 красавіка 1884 - 18 красавіка 1943) — адмірал флота (18 красавіка 1943, пасмяротна), маршал Японіі (18 красавіка 1943, пасмяротна), Галоўнакамандуючы Аб'яднаным флотам Японскай імперыі падчас Другой сусветнай вайны, выпускнік Акадэміі ваенна-марскога флоту Японскай імперыі, Ваенна-марскога каледжа ЗША і Гарвардскага ўніверсітэта (1919-1921).
Ямамота займаў некалькі важных пастоў у флоце Японскай імперыі, і правёў у ім шэраг змяненняў і аднаўленняў, асабліва ў развіцці ваенна-марской авіяцыі. Быў галоўнакамандуючым падчас першых, даволі паспяховых для Японіі, гадоў вайны ў Ціхім акіяне, правёў такія бітвы, як Пёрл-Харбар і Мідуэйскую бітву.
