Адам Антонавіч Бабарэка
Адам Антонавіч Бабарэка (14 кастрычніка 1899, в. Слабада-Кучынцы Слуцкага пав., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 10 кастрычніка 1938, Северлаг; Псеўданімы і крыптанімы: А. Б.; А. Ч.; А-м Б-а; А. Б-ка; А. Б-рэка; Адам Гаротны; Я. Каліна; Якім Каліна; Малады настаўнік; А.Рэка; Чырвоны; А.Чырвоны; Адам Чырвоны; А.Чэмер), беларускі празаік і літаратуразнавец.
[правіць] Біяграфія
Вучыўся ў Слуцкай школе, скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1918), настаўнічаў на Случчыне. У час польскай акупацыі ўдзельнічаў у падпольнай барацьбе і партызанскага руху, быў арыштаваны польскімі ўладамі (1920). Пасля вызвалення зноў працаваў настаўнікам, быў членам рэўкома Пукаўскай воласці і загадваў валасным аддзелам народнай асветы. Служыў у Чырвонай Арміі (1921—1922). У 1922—1927 вучыўся на этнолага-лінгвістычным аддзяленні БДУ і працаваў у рэдакцыі газэты «Савецкая Беларусь». Быў адным з арганізатараў літаратурных аб'яднанняў «Маладняк» (1923), пасля і «Узвышша» (1926) — сакратар аб'яднання. У 1926—1929 працаваў у Камуністычным універсітэце Беларусі выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, а з 1928 — асістэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ. Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 у Мінску па справе «Саюза вызвалення Беларусі» (Гл. таксама: рэпрэсіі ў БССР, 1929-1931). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 10.4.1931 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ссылкі, год прабыў у мінскай турме, ссылку адбываў у г.п. Слабадское Кіраўскай вобл., з канца 1934 у Кіраве (Вятка), працаваў бухгалтарам. Тэрмін ссылкі быў падоўжаны на 2 гады ў адміністрацыйным парадку. Паўторна арыштаваны 24.7.1937 у рамках сфабрыкаванай маштабнай акцыі па рэпрэсаванні беларусаў, сасланых АДПУ у пачатку 1930-х (Гл. таксама: рэпрэсіі ў БССР, 1937-1938). Паводле пастановы «тройкі» па Кіраўскай вобл. ад 15.2.1938 атрымаў 10 гадоў зняволення ў лагерах. Пакаранне адбываў у пас. Княж-Пагост Комі АССР у Паўночным чыгуначным лагеры НКУС, дзе памёр у лагернай бальніцы. Па першай справе рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15.11.1957, па другой — 4.7.1959 Кіраўскім абласным судом. Групавая справа А. Бабарэкі і іншых № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей, дачка Алеся жыве ў Маскве.
Дэбютаваў у 1920 вершамі і апавяданнямі ў рэспубліканскім друку. У 1925 выдаў кнігу «Апавяданні» (Мінск). Распрацоўваў пытанні літаратуразнаўства і эстэтыкі, даследаваў літаратурны працэс (артыкулы змяшчаліся ў часопісах «Маладняк», «Узвышша», «Чырвоны сейбіт», «Радавая рунь» і інш.). Шэраг прац прысвечаны творчасці Я. Коласа, М. Багдановіча, У. Дубоўкі, М. Чарота, З. Бядулі і іншых беларускіх пісьменнікаў.
[правіць] Літаратура
- Бабарэка Адам // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Бабарэка Адам // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.3. Кн.2. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
- Літ. з даведн. Л. У. Маракова
- Конан У. Адам Бабарэка: Крытычна-біяграфічны нарыс. Мн., 1976;
- Бабарэка Алеся. Слова пра бацьку // Скарыніч. Мн., 1999. Вып. 4.;
- Илькевич Н. Н. Адам Бабарека: арест — лагерь — смерть. Расправа со ссыльными белорусами в Кирове в 1937—1938 гг.: Документальный очерк. Смоленск, 1999;
- Угасание. Письма Адама Бабареки из ссылки, тюрем и лагеря. Материалы к биографии /Сост. и вступ. ст. Н. Н. Илькевич. Смоленск, 2001;
- ЭГБ, т. 1;
- Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў;|Возвращенные имена.|Від=Б}}
| Янка Купала | ||
|---|---|---|
| Паэтычныя зборнікі | Жалейка · Гусляр · Шляхам жыцця · Спадчына · Ад сэрца | |
| Паэмы | Зімою · Нікому · Калека · Адплата каханнем · У Піліпаўку · За што? · Адвечная песня · Курган · Сон на кургане · Бандароўна · Магіла льва · Яна і я · На папасе · Безназоўнае · З угодкавых настрояў · Над ракой Арэсай · Барысаў · Тарасова доля | |
| Драматычныя творы | Паўлінка · Прымакі · Раскіданае гняздо · Тутэйшыя | |
| Проза і навуковыя творы | Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва («Расейска-беларускі слоўнік») | |
| Фільмы паводле твораў Янкі Купалы |
Тутэйшыя (Беларусьфільм) · Тутэйшыя (Белсат) | |
| Купалаўскія мясціны | Акопы · Бараўцы · Вёска Бяларучы, Лагойскі райн · Вязынка · Карпілаўка · Ляўкі · Мінск · Санкт-Пецярбург · Селішча · Харужанцы · Юзафова · Яхімоўшчына | |
| Асобы | Мікалай Ільіч Аладаў · Алеся Александровіч · Андрэй Александровіч · Ларыса Александроўская · Сцяпан Андруховіч · Іван Ахрэмчык · Адам Бабарэка · Анатоль Багатыроў · Пятрусь Броўка · Канстанцыя Буйло · Змітрок Бядуля · Гаўрыла Гарэцкі · Максім Гарэцкі · Пятро Глебка · Антон Грыневіч · Жанна Дапкюнас · Леў Клейнбарт · Якуб Колас · Антон Луцкевіч · Уладзіслава Луцэвіч · Алаіза Пашкевіч · Леакадзія Раманоўская · Ядвіга Раманоўская · Ядвігін Ш. · Янка Раманоўскі · Зыгмунт Чаховіч · Браніслаў Эпімах-Шыпіла | |
| Купалазнаўцы | Пятро Васючэнка · Ніл Гілевіч · Уладзімір Гніламёдаў · Жанна Дапкюнас · Васіль Івашын · Генадзь Кісялёў · Уладзімір Конан · Уладзіслава Луцэвіч · Сцяпан Майхровіч · Іван Навуменка · Вячаслаў Рагойша · Ядвіга Раманоўская | |
| Установы, падзеі і рэчы, звязаныя з імём Купалы |
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы · Міжнародны фонд Янкі Купалы · Купалаўскія чытанні · Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы · Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы · Аўтамабіль Янкі Купалы · Станцыя метро «Купалаўская» | |
