Адольф Лоас
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Адольф Лоас (ням.: Adolf Loos; 10 снежня 1870, Брно — 23 жніўня 1933, Кальксбург, цяпер у складзе Вены) — выбітны аўстрыйскі і чэхаславацкі архітэктар і тэарэтык архітэктуры, крытык стылю мадэрн у еўрапейскай архітэктуры XX стагоддзя. праца «арнамент і злачынства» — крытыка мадэрну, яго арнаментальнасці, і ў прыватнасці юнгендстылю. Адыграў значную ролю ў станаўленні інтэрнацыянальнага стылю.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў Брно ў сям'і скульптара. З 1890 па 1893 вучыўся ў дрэздэнскай Вышэйшай тэхнічнай школе. Тры гады правёў у ЗША. З 1897 пачаў выступаць як тэарэтык і публіцыст па пытаннях сучаснай архітэктуры. У 1912 годзе арганізоўвае сваю школу архітэктуры, якая закрываецца з пачаткам Першай сусветнай вайны.
Працы [правіць]
- Інтэр'еры кафэ ў Вене (1904).
- Віла Беера на возеры Жэнфер (1904).
- Віла Карма каля Мантрэ на Жэнеўскім возеры (1904—1906).
- Інтэр'еры амерыканскага бара «Кертнер-бар» у Кертнердурхгангэ (1908).
- Лоасхаус(ням.) бел. у Вене (1909).
- Дом Штэйнера, Вена (1910).
- Конкурсны праект будынка для газеты "Трыб'юн Таўэр" Чыкага (1910-я).
- Дом Мюлера, Прага 6, Над Градным вадаёмам, 14/642 (1928—1930). Віла была пабудавана, як жылы дом для спадара Фрэнсіса Мюлера. Цяпер музей, экспазіцыя прысвечана творчасці Адольфа Лоаса. [1]
- Тэарэтычная праца «Арнамент і злачынства» (1908).
Зноскі
Гл. таксама [правіць]
- 19129 Лоас — астэроід, названы ў гонар архітэктара.
Літаратура [правіць]
- Горюнов В. С, Тубли М. П. Архитектура эпохи модерна. Концепции. Направления. Мастера. — 2-е изд. — С.-Перербург: Стройиздат СПб, 1994. — С. 340. — ISBN 5-87897-004-X
- Loos Adolf // Osterreichisches Biographisches Lexikon. — VÖAW, 1993. — Т. 5. — S. 308—309.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адольф Лоас