Адры Тату

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Адры Тату
Audrey Tautou
Фота
А. Тату ў 2011
 
Імя пры нараджэнні: Адры Тату
Дата нараджэння: 9 жніўня 1976(1976-08-09) (37 гадоў)
Месца нараджэння: Бамон, Пюі-дэ-Дом, Францыя
Грамадзянства: Flag of France.svg Францыя
Прафесія: актрыса
Кар'ера: 1996 — цяперашні час
Кірунак: драма, камедыя, меладрама
IMDb: ID 0851582

Адры Тату (фр.: Audrey Tautou [odʁɛ totu]; нар. 9 жніўня 1976, Бамон, Францыя) — французская кінаактрыса. Вядомая па галоўных ролях у такіх фільмах, як «Амелі» (2001), «Код да Вінчы» (2006) і «Како да Шанэль» (2009)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька — урач-дантыст, маці — член Асацыяцыі па барацьбе з непісьменнасцю. У дзяцінстве Адры захаплялася біялогіяй, аднак бацькі ўгаварылі дачку наведваць заняткі тэатральнага майстэрства ў ліцэі, дзе яна вучылася. Калі дзяўчынка скончыла ліцэй, бацькі аплацілі ёй двухтыднёвы курс у лепшай тэатральнай школе Парыжа — «Курэй-Фларан».

Адры скончыла музычную школу па класе фартэпіяна і габоя. Добра ведае нямецкую мову і не менш добра гаворыць па-англійску. Яе рост — 160 см.

Адры Тату паступіла ў Парыжскі каледж мастацтваў на факультэт сучаснай літаратуры, потым — на філалагічны факультэт Сарбоны, які, аднак, не скончыла. Трапіўшы на акцёрскія курсы, Адры канчаткова вырашала звязаць сваё жыццё з тэатрам і кіно. Пераехала ў Парыж, дзе вучылася, працавала сакратаром, здымалася ў серыяле на Першым французскім тэлеканале пра маладую следчага Жулі Леско.

Сваю першую ролю Адры Тату сыграла ў фільме «Сэрца мішэні» (1996), пасля чаго сыграла яшчэ некалькі невялікіх роляў у тэлефільмах і серыялах.

У 1998 годзе яна перамагла на конкурсе юных талентаў. Гэтая перамога прынесла ёй першую прыкметную ролю ў кіно — у фільме 1999 года «Салон прыгажосці „Венера“» Тоні Маршала. Пасля гэтага фільма была заўважаная крытыкамі, яе кар'ера стала імкліва развівацца. Журы «Прэміі Сюзаны Бянчэці» ўручыла ёй галоўны прыз.

Гледачам ва ўсім свеце Тату вядомая перш за ўсё як галоўная гераіня фільма «Амелі» 2001 года. Галоўная гераіня фільма, Амелі Пулен, у Францыі і ў многіх іншых краінах (напрыклад, у Японіі) стала аб'ектам глыбокай пашаны — як і ўсё, што з ёй звязана. Бацькі сталі называць імем Амелі сваіх нованароджаных дзяўчынак. Кафэ «Два Млына», якое рэальна існуе на Манмартры, стала пасля выхаду фільма карыстацца вялізнай папулярнасцю. Фільм «Узмах крылаў матылька» быў успрыняты публікай і рэкламаваўся пракатчыкамі як «Амелі-2», хоць быў зняты яшчэ ў 2000 годзе, гэта значыць на год раней «Амелі».

Наступнай буйной роляй, параўнальнай з роляй у «Амелі», стала для Тату галоўная жаночая ролю ў фільме 2006 года «Код да Вінчы», дзе яна здымалася з Томам Хэнксам.

У 2009 годзе Адры Тату, сыграла легенду моды Како Шанэль ў поўнаметражным фільме-біяграфіі «Како да Шанэль» (Coco avant Chanel), які апісвае ўзыходжанне іконы стылю ад спявачкі кабарэ да гуру дызайну, стала тварам маркі французскіх духоў Chanel No.5, замест Ніколь Кідман.

У 2010 годзе Адры Тату дэбютавала на сцэне парыжскага тэатра «Мадлен», сыграла галоўную ролю Норы ў п'есе нарвежскага драматурга Генрыха Ібсена «Лялечны дом» у пастаноўцы рэжысёра Мішэля Фо, які сыграў ролю адваката Хельмера, мужа Норы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]