Айман аз-Завахіры
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Айман аз-Завахіры (араб. أيمن الظواهري, Ayman al-Zawahiri, дакладная транслітарацыя ALFB: Åỉmɑn alƵ̑ɑuaeɩri; нар. 19 чэрвеня 1951, Каір) — адзін з лідэраў Аль-Каіды, пісьменнік. Нарадзіўся ў Егіпце ў сям'і прафесара фармакалогіі. У 1974 скончыў медыцынскі факультэт Каірскага ўніверсітэта па спецыяльнасці хірург. У Егіпце Айман аз-Завахіры завочна прысуджаны да смяротнага пакарання. 25 верасня 2001 Інтэрпол выдаў ордэр на ягоны арышт. Пры жыцці Усамы бін Ладэна агенцтва Бі-Бі-Сі называла Завахіры «другім чалавекам у Аль-Каідзе».
