Алена Васільеўна Аладава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Алена Васільеўна Аладава
Aladova (silver) rv.gif
Імя пры нараджэнні: Алена Васільеўна Пук
Дата нараджэння: 22 мая 1907
Месца нараджэння: Пружаны, Гродзенская губерня (цяпер Брэсцкая вобласць)
Дата смерці: 1986(1986)
Месца смерці: Мінск
Грамадзянства: Расійская імперыяFlag of the Soviet Union.svg СССР
Род дзейнасці: мастацтвазнаўца
Бацька: Пук Васіль Ісаевіч (Савіч)
Маці: Карпызава, Алена Сільвестраўна
Муж: Мікалай Ільіч Аладаў
Дзеці: сын Гяльмір, сын Вальмен, дочь Радаслава (1945)
 
Узнагароды і прэміі: Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За працоўную доблесць»
30 years of victory rib.png
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Лагатып ВікіСховішча Алена Васільеўна Аладава на Вікісховішчы

Алена Васільеўна Аладава (22 мая 1907, Пружаны) — мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў 1944—1977 гадах.


Канверт, выпушчаны Белпоштай да 100-годдзя з дня нараджэння Аладавай А. В.
Паштовая марка, выпушчаная Белпоштай да 100-годдзя з дня нараджэння Аладавай А. В.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 22 мая 1907 года ў Пружанах, у сям'і настаўнікаў. У 1916 годзе бацька Алены Васіль Пук быў прызначаны інспектарам Парыцкага павета Бабруйскай акругі, дзе займаўся педагагічнай дзейнасцю да 1927 года. У 1922 годзе Алена скончыла Парыцкую школу другой ступені. У 1925 годзе яе маці памірае. Бацька ажаніўся другі раз, і сям'я пераязджае ў Жлобін, дзе бацька прызначаны на пасаду намесніка загадчыка чыгуначнай школай-дзевяцігодкай. 27 жніўня 1930 года бацьку арыштоўваюць і расстрэльваюць у Оршы па абвінавачванні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці. Рэабілітаваны пасля ХХ з'езду КПСС.

Маладыя гады[правіць | правіць зыходнік]

У 1921 годзе Алена становіцца адной з першых студэнтак толькі што адкрытага Белдзяржуніверсітэта[1], выбраўшы па сямейнай традыцыі спецыяльнасць педагога. З 1922 па 1928 вучылася на натуральна-гістарычным аддзяленні педагагічнага факультэта, адначасова працуючы ў Беларускім дзяржаўным музеі ілюстратарам. Настаўнікамі Алены ва ўніверсітэце былі вядомыя мастацтвазнаўцы М. Г. Сыркін і М. М. Шчакаціхін. Алена наведвае вячэрнюю працоўную студыю пры Доме Мастака па вул. Інтэрнацыянальнай у Мінску, дзе ў 1920-30 гадах выкладаў вядомы тады жывапісец Вячаслаў Руцай. З гэтых наведванняў пачаліся знаёмства з мастакамі і сур'ёзнае захапленне выяўленчым мастацтвам. Гэтаму спрыяла і арэнда жылля ў беларускага пейзажыста Уладзіміра Кудрэвіча.

У 1925 ў Алена ўпершыню спрабуе сябе ў якасці экскурсавода і кансультанта на Першай Усебеларускай мастацкай выставе. З гэтага ж часу выходзяць яе першыя друкаваныя публікацыі ў беларускай прэсе. Пад псеўданімам «Аглядач» друкуюцца яе першыя агляды ў часопісе «Прамень». У 1927 годзе Алена стала членам творчага аб'яднання «Літаратурна-мастацкая камуна», а затым і творчай групоўкі «Прамень» (19291932), з рэвалюцыйнай платформай так званых рэфарматараў мастацтва, якая была заснавана прафсаюзам работнікаў мастацтва, адукацыі і друку, у якую ўваходзілі Алексантэры Ахола-Вало, Аскар Пятровіч Марыкс і інш. У гэтым гуртку Алена і пачала працаваць як мастацтвазнаўца.

У студэнцкія гады Алена знаёміцца ​​і сябруе з кампазітарам Аладавым М. І., які прысвячае ёй некалькі рамансаў на вершы Янкі Купалы, Алексантэры Ахола-Вало, які вылепіў яе скульптурны партрэт і мастаком Міхаілам Філіповічам, якія падарылі ёй некалькі сваіх твораў. На Другой Усебеларускай мастацкай выстаўцы дэманстравалася яго карціна, якая належала Алене.

Пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта, у 1928 годзе, Алена выходзіць замуж за кампазітара М. І. Аладава. (Афіцыйна шлюб быў зарэгістраваны толькі ў 1943 годзе ў Саратаве). Сын Вальмен нарадзіўся ў 1930 годзе, сын Гяльмір ў 1933 годзе.

У 1937 годзе Алена Аладава стала навуковым супрацоўнікам групы па стварэнню першай у Беларусі Дзяржаўнай карціннай галерэі, якая адкрылася ў 1939 годзе. Дырэктарам быў прызначаны мастак-кераміст М. П. Міхалап. Галерэя арганізавала дзве буйныя мастацкія выстаўкі, адна з якіх — да дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве ў 1940 годзе. За ўдзел у правядзенні выстаўкі «Ленін і Сталін — арганізатары беларускай дзяржаўнасці», Алена была ўдастоена Ганаровай граматы Вярхоўнага Савета БССР. Да гэтага часу Алена ўжо вучылася на завочным аддзяленні мастацтвазнаўства Інстытута філасофіі, літаратуры і мастацтва імя Чарнышэўскага ў Маскве. Дыплом атрымаць не паспела з-за пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 1941 года Алена Аладава была эвакуіраваная ў Саратаў, куды суправаджала творы з віцебскіх і мінскіх галерэй, якія ўдалося выратаваць. Там яна працягвала сваю дзейнасць у Мастацкім музеі імя Радзішчава А. М. да 1 студзеня 1944 года[1]. Са жніўня 1944 года ўзначаліла ў Мінску Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Дзяржаўную мастацкую галерэю. У 1945 годзе нарадзілася трэцяе дзіця — дачка Радаслава.

Творчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З канца 1940-х гадоў на працягу 30 гадоў Алена Аладава збірала для Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі шэдэўры рускага і беларускага жывапісу на прасторах усяго Савецкага Саюза і сумежных дзяржаў. Вяла перапіску з мноствам знакамітых мастацтвазнаўцаў, калекцыянераў, рэстаўратараў і мастакоў. У архіве захаваліся лісты Ігара Грабара, Вольгі Канчалоўскай, Веры Мухінай, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Аляксандра Грубе, Міхаіла Керзіна, Марыі Максакавай, Іллі Зільберштэйна, Надзеі Хадасевіч-Лежэ і інш з 1966 года Аладава — член праўлення Саюза мастакоў БССР. Узнагароджана званнем заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, ордэнамі «Дружба народаў», «Знак пашаны» (двойчы), медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне», «За працоўную доблесць», «30 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», «За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», а таксама дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровымі граматамі Вярхоўных Саветаў Украіны і Літвы, медалём «За заслугі перад польскай культурай»[2].

Працавала на пасадзе дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея да 1977 года[1], пасля чаго перадала стырны кіравання свайму пераемніку Юрыю Аляксандравічу Карачуну і выйшла на пенсію, падчас якой працавала кансультантам музея, у пасадзе якога і пайшла з жыцця ва ўзросце 79 гадоў.

Памяць аб Аладавай[правіць | правіць зыходнік]

У мэтах увекавечання памяці былога дырэктара Дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Аладавай Алены Васільеўны Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанавіў ўсталяваць у 1998 годзе мемарыяльную дошку на будынку Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь па вул. Леніна, д. 20 у Мінску, дзе працавала А. В. Аладава[3]. Урачысты акт ўстаноўкі бронзавай дошкі з барэльефным партрэтам Аладавай А. В. на будынак музея адбыўся 26 чэрвеня 1998 года. Аўтар — скульптар Іван Міско.

Да 100-годдзя з дня нараджэння Аладавай А. В. выпушчаны памятны мастацкі паштовы канверт з выявай будынка Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і маркай з партрэтам Аладавай А. В.[4], а таксама памятныя сярэбраныя манеты Нацбанка Рэспублікі Беларусь вартасцю 1 рубель і 10 рублёў з партрэтам Аладавай А. В.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Аладова Е. В. Автобиография — Минск: Архив НХМ РБ, 1981. — 11 с.
  3. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 мая 1998 г. №801 «Об увековечении памяти бывшего директора Государственного художественного музея БССР, заслуженного деятеля искусств БССР Аладовой Елены Васильевны» (руск.)  (2007-01-16). Праверана 4 жніўня 2011.
  4. S.Baiko Конверты с оригинальной маркой Республики Беларусь (руск.)  (2007-05-22). Праверана 4 жніўня 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • под редакцией Бориса Крепака «Елена Аладова. Музей - её судьба» — Минск: «Мастацкая лiтаратура», 2006. — 319 с. — ISBN 985-02-0884-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]