Віталь Канстанцінавіч Цвірка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Віталь Канстанцінавіч Цвірка
Фотапартрэт В. К. Цвіркі 1968 г.
Фотапартрэт В. К. Цвіркі 1968 г.
Дата нараджэння:

14.02.1913 (01.02)

Месца нараджэння:

вёска Радзеева Кашалёўская воласць Рагачоўскі павет цяпер (Буда-Кашалёўскі раён Гомельская вобласць)

Дата смерці:

11.06.1993

Месца смерці:

Мінск Сцяг Беларусі

Грамадзянства:

Сцяг РасііСцяг СССРСцяг Беларусі

Жанр:

пейзаж, нацюрморт

Вучоба:

Віцебскі мастацкі тэхнікум, Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава

Стыль:

рэалізм

Уплыў:

Міхаіл Станюта, Анатоль Тычына, Іван Ахрэмчык, Iгар Грабар, Сяргей Герасімаў

Уплыў на:

Шчамялёва Л. Д., Аракчэева Б. У., Грамыка В. А., Паплаўскага Г. Г.

Узнагароды:

Medal of Francis Skorina rib.png
Народны мастак БССР (1963)
Дзяржаўная прэмія БССР (1967)

Мемарыяльная дошка ў Мінску на доме 44 па вуліцы Сурганава, дзе была майстэрня мастака.
Мемарыяльная дошка ў Мінску па вуліцы Валадарскага, дзе знаходзіцца дзіцячая мастацкая школа, названная ў гонар Віталя Цвіркі.

Віталь Канстанцінавіч Цвірка (1 лютага 1913 (14 лютага 1913 года), вёска Радзеева — 11 чэрвеня 1993) — беларускі жывапісец і педагог, народны мастак БССР (1963).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1(14) лютага 1913 года ў вёсцы Радзеева, Гомельскі павет, Магілёўская губерня (цяпер Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) у сям'і настаўнікаў. У 19291932 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме на аддзяленні жывапісу. Сярод выкладчыкаў І. Ахрэмчык, В. Руцай, У. Хрусталёў, Л. Лейтман, М. Эндэ, Ф. Фогт. Пасля заканчэння выкладаў малюнак у агульнаадукацыйнай школе ў Мінску. У 1935 годзе паступіў у Маскоўскі мастацкі інстытут (скончыў у 1942 годзе), дзе студыяваў у С. Герасімава, П. Пакаржэўскага, Г. Ражскага, Б. Іагансона, А. Дайнэкі, І. Грабара.

З пачаткам вайны, у 1941 годзе — эвакуацыя разам з інстытутам у г. Самарканд (Узбекістан). У Мінск вярнуўся ў 1944 годзе пасля вызвалення. У 1946 годзе ўступіў у Саюз савецкіх мастакоў БССР. З 1947 года выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы, а з 1953 па 1963 год у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (зараз Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). З 1956 па 1963 год — загадчык кафедры жывапісу, а ў перыяд з 1958 па 1960 год займаў пасаду рэктара.

Памер у Мінску 11 чэрвеня 1993 года. Пахаваны на Усходніх могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак творчага ўзыходжання пачынаецца з 1954 года («Ля млына»). Шматлікія падарожжы па Беларусі становяцца неабходнасцю як пошук тэмаў для будучых краявідаў, якія цалкам выціснулі астатнія жанры жывапісу з яго творчасці. Толькі ў апошняе дзесяцігоддзе жыцця ён звяртаецца да нацюрморта. Пачынаючы з 70-х, разам з алейным жывапісам працуе ў акварэлі. Большасць твораў захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Партрэты камандзіра партызанскага атрада М. П. Скаромкіна (1944)
  • Партрэт камісара партызанскай брыгады А. М. Захаравай (1948)
  • «Палонных вядуць» (1945)
  • «Разліў у Мінску» (1945)
  • «Нескароныя» (1947)
  • «Сакавік» (1947)
  • «Беларускі пейзаж» (1951, 1955, 1956)
  • «Цішыня» (1954)
  • «У млына» (1954)
  • «Поўдзень» (1956)
  • «Хата рыбака» (1956)
  • «Возера Нарач» (1956)
  • «Паўстанне рыбакоў на возеры Нарач» (1957)
  • «Вясна» (1958)
  • сюіта «Поры года» (1958)
  • «Вечар у вёсцы» (1959)
  • трыпціх «На зямлі беларускай» (1952)
  • «Нёман» (1952)
  • «Пачатак сакавіка» (1952)
  • «Пескі» (1966)
  • «Беларускі матыў» (1967)
  • «Мінуўшчына» (1971)
  • «Нарач» (1971)
  • «Блакітны дзень», (1980)

Галерэя твораў на марках i канвертах[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Заславская О. Виталий Константинович Цвирко. — М.: Советский художник, 1960. — 87 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (Т. 17)
  • Віталь Канстанцінавіч Цвірка (Альбом). Мінск, выд. «Беларусь», 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons