Стырол
| Стырол | |
| Агульныя звесткі | |
|---|---|
| Хімічная формула | C8H8 |
| Малярная маса | 104.15 г/моль |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Шчыльнасць | 0.909 г/см³ |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Тэмпература плаўлення | -30 °C |
| Тэмпература кіпення | 145 °C |
| Малярная цеплаёмістасць (ст. ум.) | 178,56 кДж/(моль · К) Дж/(моль·К) |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | 100-42-5 |
| SMILES | c1ccccc1C=C |
Стырол C8H8 (фенілэтылен, вінілбензол, этыленбензол) — бескаляровая вадкасць са спецыфічным пахам. Стырол практычна нерастваральны ў вадзе, добра раствараецца ў арганічных растваральніках, добры растваральнік палімераў. Стырол адносіцца да другога класа небяспекі.
Уласцівасці [правіць]
Стырол лёгка акісляецца, далучае галагены, палімерызуецца (утварае цвёрдую шклопадобную масу - полістырол) і сапалімерызуецца з рознымі монамерамі. Полімерызацыя адбываецца ўжо пры пакаёвай тэмпературы (часам з выбухам), таму пры захоўванні стырол стабілізуюць антыаксідантамі (напрыклад, трэтбутылпіракатэхінам, гідрахінонам). Галагенаванне, напрыклад, у рэакцыі з бромам, у адрозненне ад аніліну ідзе не па бензольным кольцы, а па вінілавай групе з утварэннем 1,2-дыбромэтылфеніла.
Ужыванне [правіць]
Стырол ўжываюць амаль выключна для вытворчасці палімераў. Шматлікія віды палімераў на аснове стыролу ўключаюць полістырол, пенапласт, мадыфікаваныя стыролам поліэфіры, пластыкі АБС (акрыланітрыл-бутадыен-стырол) і САН (стырол-акрыланітрыл). Таксама стырол ўваходзіць у склад напалму.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
| Вуглевадароды | |
|---|---|
| Алканы | Метан · Этан · Прапан · Бутан · Пентан · Гексан · Гептан · Актан · Нанан · Дэкан · Ундэкан · Дадэкан · Трыдэкан · Тэтрадэкан · Гексадэкан · Эйказан |
| Алкены | Этылен · Прапілен · Бутылен · Ізабутылен · Пентэн |
| Алкіны | Ацэтылен · Прапін · Бутын |
| Дыены | Бутадыен · Ізапрэн |
| Іншыя ненасычаныя | Вінілацэтылен • Дыяцэтылен |
| Цыклаалканы | Цыклапропан · Цыклабутан · Цыклапентан · Цыклагексан · Дэкалін · Індан |
| Араматычныя | Бензол · Талуол · Дыметылбензолы · Этылбензол · Прапілбензол · Кумол · Стырол · Фенілацэцілен · Індан · Цыклабутадыен · Дыфеніл · Дыфенілметан · Трыфенілметан · Тэтрафенілметан |
| Поліцыклічныя | Нафталін · Антрацэн · Пентацэн · Фенантрэн · Пірэн · Бензпірэн · Азулен |