Ацэтылен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Acetylene-3D-vdW.png

Ацэтылен (этын) — ненасычаны вуглевадарод С2Н2. Належыць да класа алкінаў.

Бясколерны газ. Малекулярная маса 26,04. Тэмпература плаўлення -81,1 °C. Тэмпература кіпення -83,8 °C. Шчыльнасць 1,9896 г/л (пры тэмпературы 20 °C і ціску 101 кПа). Мала раствараецца ў вадзе, добра ў арганічных растваральніках, асбліва добра ў ацэтоне. Сумесі ацэтылену з паветрам выбуханебяспечныя. Ацэтылен узрываецца пры тэмпературы каля 500 °С або ціску вышэй 0,2 МПа (выбуханебяспечнасць змяншаецца пры змешванні з азотам, прапанам, метанам).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ацэтылен атрымаў у 1836 г. Эдмунд Дэві (стрыечны брат Гемфры Дэві). У 1855 годзе Марселен Бертло здолеў атрымаць некалькімі спосабамі «двухвугляродісты вадарод» і назваў яго ацэтыленам. У 1862 г. ён здолеў сінтэзаваць ацэтылен, прапускаючы вадарод праз полымя вольтавай дугі паміж электродамі. З карбіду кальцыю ацэтылен упершыню атрыманы нямецкім хімікам Ф. Вёлерам у 1862 годзе.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Ацэтылен з'яўляецца сыравінай ў вытворчасці вінілхларыду, акрыланіліну, воцатнай кіслаты, воцатнага ангідрыду, вінілацэтату, тэтрахлорэтану, этылавага спірту і інш.

Дзякуючы вялікай колькасці цеплаты, вылучаемай пры згаранні ў сумесі з кіслародам, ацэтылен шырока выкарыстоўваецца ў працэсах зваркі і рэзкі металаў (найбольшая тэмпература полымя 3150 °С).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская — Мінск: Народная асвета, 2003. — С. 45. — 287 с. — 1000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]