Амьенскі сабор
Сабор Амьенскай Маці Божай (фр.: Cathédrale Notre-Dame d'Amiens) — кафедральны сабор каталіцкага біскупства з цэнтрам у горадзе Амьен (Пікардыя). Па сваім аб'ёме (200 000 м ³) ён пераўзыходзіць усе гатычныя саборы Францыі.
Амьенскі, Шартрскі і Рэймскі саборы лічацца эталонамі найчыстай готыкі. Архітэктура сабора ўключае ў сябе таксама наступныя элементы гатычнага стылю: высокая або спелая готыка (асабліва апсіды) і успалымнёная готыка (асабліва вялікая ружа, паўночная вежа, амвон і крэслы са спінкай). Даўжыня сабора 145 м., вышыня скляпення - 42,30 м (блізкая да максімальнай вышыні для архітэктурных збудаванняў такога тыпу). З 1981 г. сабор ўваходзіць у спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Памеры [правіць]
- Даўжыня звонку: 145 м
- Даўжыня знутры: 133,5 м
- Шырыня нефа: 14,6 м
- Шырыня бакавога нефа: 8,65 м
- Даўжыня трансэпта: 70 м
- Вышыня звода: 42,3 м
- Вышыня шпіца: 112,7 м
- Плошча: 7700 м ²
- Унутраны аб'ём: 200 000 м ³
Гісторыя [правіць]
Будаўнічыя работы па ўзвядзенню сабора пачаліся ў 1220 годзе. Каля 1236 быў скончаны неф, а ў 1243 г. - вежы фасада. Толькі ў 1528 г. быў усталяваны шпіц, які ўзвышаецца над саборам. Верхавіна шпіца знаходзіцца на вышыні 112,7 м над зямлёй.
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Францыі | ||
|---|---|---|
| Культурныя аб'екты | Ансамбль Мон-Сен-Мішэль з залівам • Кафедральны сабор у горадзе Шартр • Версальскі палац і парк • Базіліка Марыі Магдаліны • Наскальныя малюнкі ў пячорах па рацэ Везер (у т.л. Пячора Ласко) • Палац і парк Фантэнбло • Кафедральны сабор у горадзе Ам'ен • Старажытнарымскі тэатр з асяроддзем і трыўмфальная арка ў горадзе Аранж • Старажытнарымскія і раманскія помнікі ў горадзе Арль • Цыстэрцыянскі кляштар Фантэнэ • Саляныя шахты ў горадзе Сален-ле-Бен і Арк-э-Сенан • Плошчы Плас-Станіслас, Плас-дэ-ла-Кар'ер і Плас-д’Альянс у горадзе Нансі • Царква Сен-Савен-сюр-Гартамп • Старажытнарымскі акведук Пон-дзю-Гар • Гранд-Іль – гістарычны цэнтр Страсбурга • Берагі Сены ў Парыжы • Кафедральны сабор Нотр-Дам, былы манастыр Сен-Рэмі і палац То ў горадзе Рэймс • Кафедральны сабор Сент-Эцьен у Буржы • Гістарычны цэнтр горада Авіньён • Каналь-дзю-Мідзі (Паўднёвы канал) • Гістарычны ўмацаваны горад Каркасон • Дарогі ў Францыі, якія вядуць ў Сант'яга-дэ-Кампастэла • Гістарычная частка горада Ліён • Вінаробны раён Сент-Эмільён • Званіцы гарадоў Бельгіі і Францыі (сумесна з Бельгіяй) • Даліна Луары ад Сюлі-сюр-Луар да Шалона • Правен, горад сярэднявечных кірмашоў • Гаўр — горад, адноўлены Агюстам Перэ • Порт Месяца ў Бардо • Архітэктурная спадчына Вабана • Біскупскі горад Альбі | |
| Прыродныя аб'екты | Мысы Жыралата і Парто, прыродны рэзерват Скандола і скалістыя бухты «каланкі» у горада П'яная (востраў Корсіка) • Лагуны Новай Каледоніі, разнастайнасць каралавых рыфаў і іх экасістэм • Вулканы і цыркі на востраве Рэюньён | |
| Змяшаныя аб'екты | Раён гары Мон-Пердзю у Пірэнеях (сумесна з Іспаніяй) | |
